Беларус трапіў у фіналісты ўкраінскага музычнага шоў
23.12.2012 19:18
—
Новости Культуры
|
Беларус трапіў у фіналісты ўкраінскага музычнага шоў За званне найлепшага спевака праекта змагаліся чатыры ўдзельнікі — беларус Яўген Літвінковіч з Жодзіна, Аіда Нікалайчук, Дзмітрый Сысоеў і Аляксей Смірноў.
Беларус выканаў дзве кампазіцыі. Першая песня — легендарны хіт "Voyage" гурта Desireless, а другая — "Ён быў старэйшы за яе" гурта "Машина времени". Акрамя добрага выканання песень Літвінковіч здзівіў усіх яшчэ і сваім танцам падчас выканання "Voyage". Па выніках галасавання гледачоў Літвінковіч разам з Аідай Нікалайчук і Аляксеем Смірновым выйшаў у наступны раўнд фіналу. Наступны эфір шоу адбудзецца 29 снежня, а 20-й паводле мінскага часу. Галоўны прыз конкурсу — два мільёна грыўняў (каля 250 тысяч долараў). Нагадаем, вясной сёлета Яўген Літвінковіч ужо стаў адкрыццём конкурсу "Украіна мае талент". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За званне найлепшага спевака праекта змагаліся чатыры ўдзельнікі - беларус Яўген Літвінковіч з Жодзіна, Аіда Нікалайчук, Дзмітрый Сысоеў і Аляксей Смірноў.
|
|