Светлавую скульптуру выберуць у Мядзеле. 21.by

Светлавую скульптуру выберуць у Мядзеле

27.12.2012 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У конкурсе светлавых скульптур маглі прымаць удзел усе прадпрыемствы, установы, арганізацыі ўсіх форм уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама грамадзяне.

Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Мядзельскага райвыканкама, конкурс такога плана праходзіць упершыню і на ўдзел у ім было зарэгістравана больш за 10 заявак.

Заяўку на ўдзел у конкурсе светлавых скульптур трэба было падаць да 14 снежня 2012 года ў аддзел ідэалагічнай работы Мядзельскага райвыканкама.

Галоўнае, каб светлавая скульптура адпавядала правілам тэхнікі пажарнай бяспекі.

Выканаць яе можна было з металу, дрэва, пластыку, але скульптура павінна быць аб'ёмнай і па вышыні не менш за метр.

Вынікі конкурсу будуць вядомыя 30 снежня.

Пераможцаў конкурсу светлавых скульптур узнагародзяць дыпломамі і грашовымі прэміямі. За 1-е месца пераможцы атрымаюць 500 тысяч рублёў, за другое – 300, а за трэцяе – 200. Выплата грашовых прэмій ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота yaplakal.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У конкурсе светлавых скульптур маглі прымаць удзел усе прадпрыемствы, установы, арганізацыі ўсіх форм уласнасці, індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика