Алег Хаменка аднаўляе «Калядныя сустрэчы». 21.by

Алег Хаменка аднаўляе «Калядныя сустрэчы»

27.12.2012 18:58 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Алег Хаменка аднаўляе свой праект «Калядныя сустрэчы». Вялікі канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 7 студзеня ў клубе Loft. Сам Алег прадставіць разам з музыкамі праграму «Кола грукатала» у клубным фармаце. Святочную атмасфэру пакліканы стварыць гурты Dzivasil i Guda.

«Калядныя сустрэчы» Алег Хаменка з паплечнікамі пачаў праводзіць яшчэ ў 1997 годзе. «Нам прыдумаўся такі фармат нешта сярэдняе між фэстам і сяброўскай вечарынай, на якую мы запрашалі, як рок-, так і поп-зорак», — распавядае музыкант. Такія канцэрты праводзіліся на розных буйных пляцоўках — у палацы культуры, Тэатры эстрады, Купалаўскім тэатры, аднак сёлета Алег вырашыў зладзіць свае «Калядныя сустрэчы» у клубным фармаце.

«Важна не толькі царкоўнае святкаванне, важна, каб свята Раства адзначалася яшчэ і грамадскім чынам. Нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяроддзя, а вось як святкаваць Каляды у вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы хочам увесці такую традыцыю, каб кожны гарадскі жыхар ведаў, як можна калядаваць, якія песні спяваць, якія стравы спажываць», — распавядае музыкант.

Акрамя спеваў, конкурсаў і сюрпрызаў гледачоў чакае адмысловае меню, кожны зможа замовіць традыцыйныя беларускія калядныя стравы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алег Хаменка аднаўляе свой праект «Калядныя сустрэчы».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика