“Народны альбом” адзначае 15-годдзе. 21.by

“Народны альбом” адзначае 15-годдзе

29.12.2012 14:42 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У гонар 15-годдзя “Народнага альбома” праект “Будзьма” зняў кароткі дакументальны фільм пра яго стварэнне — “Шлях да мроі: Народны альбом”.

Першы раз “Народны альбом” прагучаў 28 снежня 1997 года. У запісе дыску ўзялі ўдзел больш за 20 чалавек — амаль усе тагачасныя зоркі беларускага року ды прадстаўнікі радыё 101.2. Ідэйным натхняльнікам і аўтарам большасці тэкстаў стаў мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў.

“Многія не ведаюць, забыліся, што не толькі 20, але і 15, і 10 гадоў таму жыццё ў Беларусі буяла ва ўсіх сферах, людзі стваралі і імкнуліся нешта змяніць, пабудаваць новае, — тлумачыць у каментары для “Еўрарадыё” мэту стварэння фільма яго аўтар Севярын Квяткоўскі. — А цяпер у грамадстве, мне падаецца, пануе нейкая дэпрэсія, пэўны застой. Я думаю, што нам, старэйшым, трэба ўзгадаць, што можна жыць цікавей, весялей ды будаваць нейкую перспектыву і распавесці пра гэта малодшаму пакаленню”.

Дарэчы, праект “Будзьма” дае магымасць глядзець ў сеціве адзіны прафесійна зроблены запіс канцэрту “Народнага альбому”, які зрабіла польская грамадская тэлевізія ўвосені 1999 года ў Кракаве. 



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гонар 15-годдзя “Народнага альбома” праект “Будзьма” зняў кароткі дакументальны фільм пра яго стварэнне — “Шлях да мроі: Народны альбом”. Першы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика