Паўстанцкая шпонка знойдзена пад Кобрынам. 21.by

Паўстанцкая шпонка знойдзена пад Кобрынам

04.01.2013 12:44 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўстанцкая шпонка знойдзена пад Кобрынам

Наша Ніва
Шпонка часоў паўстання Каліноўскага захоўваецца ў прыватнай калекцыі ў Гродне.

Фото: www.nn.by
Фото: www.nn.by

Унікальны артэфакт быў знойдзены пад Кобрынам і некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі.

Шпонка (запінка), якой зашпілялі манжэты ці каўнер мужчынскай кашулі, зробленая ў форме шчытка з выявай герба паўстанцаў – Пагоня разам з польскім арлом ды арханёлам Міхаілам.

Цікавай падаецца колеравая гама гербу, пра якую можна меркаваць па рэштках эмаляў. Арол на сінім фоне, Пагоня на чырвоным, арханёл на белым. Традыцыйным фонам у паўстанцкай геральдыцы быў чырвоны.

Падобныя ўпрыгожванні былі папулярныя адразу пасля задушэння паўстання Каліноўскага 1863-64 гг. і называліся "чорнай біжутэрыяй". Яе насілі на знак жалобы па забітых ды вывезеных у Сібір паўстанцах ды іх сем’ях.

Расейскія ўлады змагаліся з такой праявай салідарнасці: хутка падобныя адзнакі ў публічных месцах трапілі пад забарону.

У Беларусі на сённяшні дзень захаваліся адзінкавыя артэфакты паўстанцаў Каліноўскага. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шпонка часоў паўстання Каліноўскага захоўваецца ў прыватнай калекцыі ў Гродне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика