Ствараецца Дзяржаўны рэестр… друку. 21.by

Ствараецца Дзяржаўны рэестр… друку

16.01.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЁН СТВОРЫЦЬ усе неабходныя ўмовы для развіцця друкарскай галіны рэспублікі. Адной з навацый нарматыўна-прававога акта стане стварэнне Дзяржаўнага рэестра выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкарскіх выданняў. Гэта дазволіць весці сістэмны ўлік усіх пералічаных суб’ектаў выдавецкай справы, пракаментавалі “БН” у Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Закон прыняты 29 снежня 2012 года і ўступіць у сілу з 7 ліпеня 2013 года. На заканадаўчым узроўні замацаваны такія асноўныя паняцці, як «выдавецкая справа», «аб’ект і суб’екты выдавецкай справы», «выдавец», «вытворца», «распаўсюджвальнік друкаваных выданняў», «нацыянальнае кнігавыданне».

У Законе рэгламентаваны ўсе этапы ажыццяўлення выдавецкай справы — ад рэдакцыйна-выдавецкай падрыхтоўкі арыгінал-макетаў і вырабу друкаваных выданняў да іх распаўсюджвання. Таксама ў нарматыўна-прававым акце замацаваны асновы выдавецкай справы і напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў гэтай сферы, вызначаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі, перарэгістрацыі выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў.

Важна падкрэсліць і тое, што Закон прадугледжвае замену існуючага механізма ліцэнзавання выдавецкай і паліграфічнай (у частцы паліграфічнага выканання выдавецкай прадукцыі) дзейнасці на больш дэмакратычны механізм дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў і вытворцаў друкаваных выданняў. Новы механізм у адрозненні ад ліцэнзавання будзе насіць бестэрміновы характар і не запатрабуе яго падаўжэння праз пэўны прамежак часу.

Адным з асноўных прынцыпаў выдавецкай справы абвешчаны прынцып гуманізму і арыентацыі на агульначалавечыя каштоўнасці, а ў якасці адной з асноўных задач выдавецкай справы — садзейнічанне папулярызацыі чытання і падтрымка чытання.

Прыняцце Закона «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь» дазволіць ажыццяўляць комплекснае дзяржаўнае рэгуляванне галіны друку, падкрэслілі ў Мінінформе. Нарматыўны прававы акт павінен забяспечваць дзяржаўныя прыярытэты ў развіцці сферы, ужываючы пры гэтым сучасныя формы рэгулявання, якія адпавядаюць міжнародным стандартам; рэгуляваць прававыя адносіны паміж суб’ектамі выдавецкай справы, а таксама адносіны суб’ектаў выдавецкай справы з дзяржаўнымі, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі. Закон забяспечыць спрыяльныя ўмовы для развіцця выдавецкай сферы.

Таццяна УСКОВА, «БН»

МНЕНИЕ В ТЕМУ

Лилиана АНЦУХ, директор издательства «Четыре четверти»:

— Когда Министерство информации готовило проект нового закона, интересовались и нашим мнением. Свои предложения мы высказали исходя из накопленного опыта. А нашему издательству в этом году исполняется ни много ни мало — 20 лет, да и сама я с книгой работаю почти полвека.

Реформы в издательском деле всегда давали новый импульс для развития, хотя были разные времена с экономической точки зрения. По моему мнению, новый закон назрел. И назрел именно с тем, чтобы сосредоточить издательства страны на государственных проблемах. В этом поле работает и «Четыре четверти», хотя входит в систему негосударственных издательств. Например, мы, действуя в социально-культурном пространстве (наука, образование, культура), ощущаем на себе действие государственного законотворчества. Поэтому Закон «Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь» коснется и других коллег из негосударственных издательств.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЁН СТВОРЫЦЬ усе неабходныя ўмовы для развіцця друкарскай галіны рэспублікі. Адной з навацый нарматыўна-прававога акта стане стварэнне Дзяржаўнага рэестра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика