Сэрцам адчуць
25.01.2013
—
Новости Культуры
|
Фестываль праваслаўнай культуры «Скарбніца» праходзіць у Старых Дарогах З года ў год яго ладяць Свята-Елісавецінскі манастыр і сястрыцтва ў гонар святой велікамучаніцы Елізаветы ў розных гарадах краіны. Традыцыйна фестываль мае духоўны і асветніцкі накірункі і падтрымліваецца мясцовымі ўладамі. Пачаўся ён у Старых Дарогах канцэртам «Захоўвай сваё сэрца». У час фестывалю ў розных установах горада пройдуць сустрэчы з гараджанамі, настаўнікамі і моладдзю. Праводзяць іх не толькі святары, але і культуролагі і псіхолагі. Старадарожцам пакажуць фільмы-лаўрэаты розных кінафестываляў. Цэлы тыдзень у Палацы культуры будзе разгорнуты праваслаўны кірмаш-выстава прадукцыі манастырскіх майстэрняў і падворкаў. Там, акрамя ўсяго іншага, наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з экспазіцыямі «Рукапісная майстэрня» і «Беларуская хатка», а таксама наведаць майстар-класы па саломапляценні, паглядзець спектакль дзіцячага лялечнага тэатра «Батлейка». Усе мерапрыемствы і кінапаказы праводзяцца бясплатна, яны дэманструюць хрысціянскія каштоўнасці, дазваляюць адчуць прыгажосць праваслаўя, яшчэ раз задумацца пра мараль і духоўнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Старых Дарогах праходзіць фестываль праваслаўнай культуры |
|