Свае вароты трэба пазнаваць
26.01.2013
—
Новости Культуры
|
Хто не ведае баек Кандрата Крапівы, падніміце руку! Выдатна. Ведаюць усе. Сёння мы згадаем адну з іх: У адным сяле, няважна дзе, Хадзіў баран у чарадзе. Разумных бараноў, наогул жа, нямнога, А гэты — дык дурней дурнога: Не пазнае сваіх варот. Відаць, што галава слабая. А лоб — дык вось наадварот! Не сустракаў яшчэ такога лба я! Калі няма разумніка другога, Пабіцца каб удвух, Дык ён разгоніцца і ў сцену «бух»! У іншага дык выскачыў бы дух, А ён нічога... Працягваць далей не будзем. Хто чытаў, той ведае, чым скончыўся гэты «бух» барана. Куды цікавей даведацца, як гэта байка гучыць у перакладзе на рускую мову: В селе одном, не важно где, Ходил баран по борозде. Баранов умных, в общем-то, немного, Но этот экземпляр — дурней дурного: Своих не узнает ворот. Видать, что голова тупая. А лоб… совсем наоборот. Такого никогда не видел лба я. Когда не попадалось умника второго, Побиться чтоб вдвоем, Так он разгонится и «бац» о стенку лбом! Мозги б повылетали у другого, А этот жив, и ничего такого… Калі змясціць поўны тэкст арыгінала байкі і яго пераклад, то гэта зойме шмат месца. Таму і абмяжуемся толькі ўрыўкамі. А цяпер — пераклады слоў: сознание, чувство — прытомнасць завалинка — прызба уход из семьи — прочкі едко, колюче — з’едліва горемыка — гаротнік извинительный — прабачлівы ничком — ніцма много — шмат предложение — сказ уйма, тьма — процьма добреть — лагаднець Сёння ставім кропку. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завалинка по-белорусски — прызба, а уход из семьи — прочкі
|
|