Калі дрэвы былі вялікімі-вялікімі…
29.01.2013
—
Новости Культуры
|
Мы ўсе родам з дзяцінства. Залатая, безжурботная пара, калі верыш у цуды і Дзеда Мароза, калі няма смачней, чым паспрабаваць на язык лядзяш, калі пакрыўдзілі, то прытуліцца да матулі і горка выплакацца, калі самым лепшым падарункам была лялька (цацка) з крамы, калі на сняданак і вячэру — манная каша, калі хварэў, то найлепшымі лекамі былі апельсіны (па тым часе супердэфіцытныя), калі самай агіднай была пенка ў шклянцы кіпячонага малака, калі куток быў платай за свавольніцтва, калі каманда «мыцца» была адной з самых непажаданых… Здаецца, уступ крыху зацягнуўся. Бо далей рэч пойдзе пра дзіцячыя вершыкі, якія мы, дарослыя, запомнілі на ўсё жыццё. Нагадваем некалькі з іх: Уронили мишку на пол, Оторвали мишке лапу. Все равно его не брошу, Потому что он хороший. * * * Идет бычок, качается, Вздыхает на ходу: — Ох, досточка кончается, Сейчас я упаду. А вось як гучаць гэтыя радкі Агніі Барто ў перакладзе на беларускую мову: Мішку скінулі з канапы, Мішку адарвалі лапу. Я яго адрамантую І цукеркай пачастую. * * * Ідзе бычок, хістаецца, Бядуе: «Ай-яй-я! Вось дошчачка канчаецца, Звалюся зараз я!» Займальна гучыць, ці не праўда? А цяпер здагадайцеся: вось гэты ўрывачак адкуль? Ах ты, брыдкі, ах ты, брудны, Не хлапчук, а парася! Ты чарней за камінара! Падзівіся на сябе: У цябе на шыі сажа, У цябе на носе каша. Ты ўвесь такі мурзіла, Што і кніжкі, і чарніла Паўцякалі ад цябе. Безумоўна, гэта неўміручы «Мыйдадзір» Карнея Чукоўскага. Параўнайце пераклад з арыгіналам: Ах ты, гадкий, ах ты, грязный, Неумытый поросенок! Ты чернее трубочиста, Полюбуйся на себя: У тебя на шее вакса, У тебя под носом клякса, У тебя такие руки, Что сбежали даже брюки, Даже брюки, даже брюки Убежали от тебя. Дзяцінства — гэта святое. Таму неяк не хочацца сёння звяртацца да прозы. Спадзяёмся, у наступны раз зноў нешта цікавае перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучат на белорусском Корней Чуковский и Агния Барто |
|