Чаму цікавыя нам «Тастаменты»?
07.02.2013
—
Новости Культуры
|
У ЦЭНТРЫ ўвагі аўтараў фаліянта аказаліся тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI стагоддя. Яны дасюль захоўваюцца ў актавых кнігах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. А гісторыкі і архівісты прызнаюць: тастаменты з’яўляюцца ўнікальнай па інфарматыўнасці крыніцай. І вось маладаступныя дакументы, апублікаваныя для непадрыхтаванага чытача…
Усяго ў зборніку сабрана 116 дакументаў апошняй волі жыхароў Вялікага Княства Літоўскага з Берасцейскага, Менскага, Новагародскага, Віцебскага, Слонімскага паветаў і Магілёва. Тастаменты, апублікаваныя ў кнізе, лёгка чытаюцца на сучаснай беларускай мове. Цяжка нават паверыць, што гэта дакладная інтэрпрэтацыя — Мы папрацавалі над кнігай не адзін тыдзень, і дзякуючы падтрымцы дзяржавы наша навуковая праца ўбачыла свет. Хаця магла б застацца проста ў рукапісе, — падзялілася меркаваннем адна з аўтарак кнігі, загадчыца аддзела старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Вольга Бабкова. — Над выданнем, акрамя мяне, працавалі супрацоўніцы нашага аддзела — галоўны палеограф Альбіна Аляксандрава і галоўны архівіст Ірына Бобер. Дзякуем за супрацоўніцтва і выдавецтву «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», якое ўзяло на сябе адказнасць працаваць над такім сур’ёзным выданнем. Дарэчы, «Тастаменты» надрукаваны абмежаваным тыражом у 500 асобнікаў. Экзэмпляры ўжо паступілі ў кніжны гандль. Таццяна УСКОВА, «БН» НА ЗДЫМКАХ: у «Тастаментаў» — арыгінальнае аздабленне; Ірына БОБЕР, Альбіна АЛЯКСАНДРАВА і Вольга БАБКОВА (злева направа) — аўтары «новаспечанага» фаліянта. Фота Сяргея ЛАЗЮКА, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ЦЭНТРЫ ўвагі аўтараў фаліянта аказаліся тастаменты шляхты і мяшчан Беларусі другой паловы XVI стагоддя. Яны дасюль захоўваюцца ў актавых кнігах Нацыянальнага... |
|