Так сумна-сумна ў цішыні...
08.02.2013
—
Новости Культуры
|
У адным з выпускаў рубрыкі ішла гаворка аб тым, што існуе некалькі варыянтаў перакладу на рускую мову знакамітай «Веранікі» Максіма Багдановіча. Чытайце і параўноўвайце: І зноў пабачыў я сялібы, Дзе леты першыя прайшлі: Там сцены мохам параслі, Вясёлкай адлівалі шыбы. Усё ў пылу. І стала мне Так сумна-сумна ў цішыне... Я ў сад пайшоў... Там глуха, дзіка, Усё травою парасло... Няма таго, што раньш было, І толькі надпіс «Вераніка», На ліпе ўрэзаны ў кары, Казаў вачам аб той пары: Расці, умацовывайся, дрэва, Як манумент жывы, уставай І к небу надпіс падымай, Хай нерухомы словы спева: Чым болей сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй... А вось варыянт на рускай мове: Увидел вновь края родные, Где годы первые прошли: Там стены мхом уж поросли, На стеклах — радуги чудные. И все в пыли. Так стало мне Печально, грустно в тишине. Я в сад пошел… Все глухо, дико, И все травою заросло. Что было раньше, то прошло, И только росчерк «Вероника» На липе, врезанный в коре, Мне говорил о той поре. Расти же, наливайся, древо, Как монумент живой вставай, И к небу надпись поднимай. Извечна истина напева: Чем дальше даль уходит дней, Тем имя милое родней. Цяпер, як заўжды, звычайныя пераклады слоў: кнут — пуга рыло — лыч кролик — трус качели — гушкалка страдание — пакута беседа — гутарка торговка — гандлярка ежевика — ажыны осадки — ападкі достоинство — годнасць лопата — рыдлёўка бусы, ожерелье — каралі утка — качка жажда, ненасытность — прага выругать, обругать — аблаяць железа — залоза шея, подзатылок — карак лесник — палясоўшчык уборная — прыбіральня тяжелый — цяжкі кисть, гроздь — гронка беременность — цяжарнасць. На сёння досыць. Спадзяёмся, у наступны раз зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Качели по-белорусски звучат как гушкалка, а гроздь — гронка |
|