Akute ў Гродне падпявала ўся зала
11.02.2013 10:47
—
Новости Культуры
|
Akute ў Гродне падпявала ўся зала Незвычайная, для кансерватыўнага ў музычным плане Гродна, сітуацыя: людзі ведалі тэксты ды актыўна падпявалі на канцэрце беларускамоўнага папсовага гурта з Магілёва.
Здымкі Яна Лялевіча ![]() Звышпапулярны апошнім часам гурт Akute 10 лютага ўпершыню наведаў Гродна. Адкрыў вечар гарадзенскі калектыў “Прощай, привычка”, але хутка кожнаму стала зразумела, каго прыйшлі паслухаць наведнікі. ![]() ![]() Адданыя прыхільнікі гурта пачалі пляскаць, як толькі на сцэну выйшаў вакаліст гурта Стас Мытнік. Увесь наступны канцэрт яны танчылі пад сцэнай і падпявалі гурту ў кожнай песні. ![]() ![]() Трэш-інтэр’ер клуба “Эпалет” (ён жа “ОфицерOFF”), сцэна якога нагадвае капітанскі мосцік касмічнага карабля ў танным амерыканскім фантастычным серыяле 50-гадовай даўніны, як нішто іншае пасаваў да “касмічнай” музыкі Akute. ![]() Падарункам для гарадзенцаў стала акустычнае выкананне песні “Непазбежна”, падпсаванае, што праўда, кепскім гукам у клубе. Таксама Akute прадставіла адну песню з новай праграмы, якую мы прэзентуем адмыслова для чытачоў “Твайго стылю”. Па словах арганізатара канцэрта Сяргея Фінскага, па запоўненасці залы канцэрт не рэкордны, але цалкам задавальняючы. А вось з папярэднім продажам квітоў такога ажыатажу не было даўненька. Відаць, гарадзенцы баяліся, што, ці то не хопіць квіткоў, ці наадварот - гурт не прыедзе з прычыны малай цікаўнасці. ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайная, для кансерватыўнага ў музычным плане Гродна, сітуацыя: людзі ведалі тэксты ды актыўна падпявалі на канцэрце беларускамоўнага папсовага гурта з...
|
|