У Вілейцы адбылося кулінарнае шоў “Дзень Судака” (шмат фота)
23.02.2013
—
Новости Культуры
|
Сёлета яно прайшло 22 лютага ў вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжы. Конкурс гэты ладзіцца чацвёрты год запар. Галоўны яго герой менавіта судак, таму што вілейчане лічаць гэтую рыбу найсмачнейшай у вілейскім водасховішчы. Самые здольныя да прыгатавання рыбы шэсць навучэнцаў падзяліліся на дзве каманды: “Наўцілус” ды “Чорная жамчужына”. Ну а потым пачаўся кулінарны паедынак. Правілы простыя: прыгатаваць судака ў цесце як мага смачней. Лепш атрымалася ў каманды “Наўцілус”. Ёй прысудзілі першае месца. Другое месца аддалі “Чорнай жамчужыне”. Усім пераможцам акрамя дыпломаў дасталіся салодкія падарункі і грашовыя прэміі. Удзельнікі: “Наўцілус”: Валерый Грыцкевіч, Мікалай Кузьміч і Аляксандр Піляк. “Чорная жамчужына”: Уладзімір Раманоўскі, Мікалай Каравякаў і Уладзімір Ганчарык. Было: Стала: “Наўцілус” “Чорная жамчужына” Настасся РОЎДА. Фота забяспечана Святланай МАЦУКЕВІЧ. Чытайце на гэтую ж тэму: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета яно прайшло 22 лютага ў вілейскім прафесійна-тэхнічным каледжы.
|
|