У вілейскім музеі адбудзецца лекцыя пра мастацтва 20 стагоддзя. 21.by

У вілейскім музеі адбудзецца лекцыя пра мастацтва 20 стагоддзя

14.03.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У нядзелю, 24 сакавіка, у 12.00 у Вілейскім краязнаўчым музеі пройдзе лекцыя “Мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя з вышыні птушынага палёту. Агляд асноўных паняццяў і накірункаў”.

На ёй пакажуць кароткаметражныя фільмы пра тагачаснае мастацтва. Яны будуць ісці з сінхронным перакладам з нямецкай мовы.

Лекцыю правядзе Ала Вайсбанд, мастацтвазнаўца, музыказнаўца і філосаф. Яна растлумачыць некаторыя паняцці мастацтва таго перыяду: жывапіс дзеяння, новы рэалізм, мінімалізм, лэнд арт, поп арт, акцыянізм, артэ повэра, канцэптуалізм, боды арт, трансавангард, новыя дзікія, мастацтва прысваення.

Сустрэча будзе доўжыцца дзве гадзіны з перапынкам у 15 хвілін.

Пасля лекцыі будуць паказаны поўнаметражныя фільмы пра сучасных мастакоў таксама з сінхронным перакладам.

У наступную нядзелю, 31 сакавіка, будзе арганізавана лекцыя “Сучаснае мастацтва і кураторства. Як распрацоўваць выставачны праект”. Адбудзецца паказ фільмаў пра сучаснае мастацтва ў перакладзе з французскай мовы.

Аддзел інфармацыі.

Фота kharkov.info

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 24 сакавіка, у 12.00 у Вілейскім краязнаўчым музеі пройдзе лекцыя “Мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя з вышыні птушынага палёта. Агляд асноўных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика