Верш — як звон…
15.03.2013
—
Новости Культуры
|
Гэты верш Максіма Багдановіча ў свой час быў змешчаны ў школьную праграму. Ці ёсць ён там цяпер — не ведаю. Твор невялікі. Таму і прыводзім яго цалкам: Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдыя, быццам з камення. Разаб’ецца аб іх слабы верш заўсягды, Не збудзіўшы святога сумлення. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Як ударыш ты ім — ён, як звон, зазвініць, Брызнуць іскры з халодных каменняў. А вось гэтыя радкі ў перакладзе на рускую мову: Знай, брат молодой, что сердца у людей Тверды, холодны, словно каменья, И неопытный стих разобьется о них, Не родив в них святого волненья. Гибкий стих свой из стали ты должен ковать, Обрабатывать долго, с терпеньем. Как ударишь — как колокол, он зазвенит, Брызнут искры из грубых каменьев. Цяпер, як звычайна, проста пераклады: лента — стужка поэтесса — паэтка дуло — руля змей (миф.) — цмок оборка — фальбона кнут — пуга чудовище, страшилище — страшыдла факел — паходня копье — дзіда обувь — абутак кандалы — кайданы почет — пашана очерк — нарыс увлечение — захапленне пища — харч браниться — сварыцца плодотворно — плённа бич — бізун одуванчик — дзьмухавец отказ — адмова. Досыць на сёння. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дуло в переводе на белорусский — руля, а оборка — фальбона |
|