I век за векам працякаў…
30.03.2013
—
Новости Культуры
|
Безумоўна, даць цалкам пераклад паэмы Міхаіла Лермантава “Дэман” мы не можам па простай прычыне недахопу месца. А вось вытрымку з твора — калі ласка. Але спачатку нагадаем нашым чытачам хоць частку паэмы на мове арыгінала: Печальный Демон, дух изгнанья, Летал над грешною землей, И лучших дней воспоминанья Пред ним теснилися толпой; Тех дней, когда в жилище света Блистал он, чистый херувим, Когда бегущая комета Улыбкой ласковой привета Любила поменяться с ним… А цяпер вашай увазе прапануецца ўрывак з гэтага твора ў перакладзе на беларускую мову, які ў свой час зрабіў Якуб Колас: Журботны Дэман, дух выгнання, Блукаў над грэшнаю зямлёй, І дум аб светлым яго ранні Над ім снаваўся тлумны рой, — Аб днях, калі ў харомах света Ён жыў, шчаслівы херувім. Калі вандроўніца камета З усмешкай яснаю прывета Любіла памяняцца з ім; Калі праз вечныя туманы Ён, веды прагнучы, сачыў, Як ходзяць зорак караваны, У багнах неба плывучы; Калі ён верыў і любіў, Шчаслівы першы сын тварэння, Не ведаў злобы і сумнення, І не пужаў душу яго Вякоў бясплодных рад панылы, І многа-многа, ды ўсяго І ўспомніць не было ў ім сілы. Даўно забыты, ён блукаў У пустках света без прыпыну, І век за векам працякаў, Як за хвілінаю хвіліна, Маркотнай, роўнай чарадой. Уладу меўшы над зямлёй, Ён сеяў зло без асалоды І злу спрадвечнаму свайму Не сустракаў ён перашкоды, І зло дакучыла яму. І над грамадай гор Каўказа Выгнаннік рая пралятаў, Пад ім Казбек ярчэй алмаза Снягамі вечнымі блішчаў. Глыбока чорнаю разорай, Дзе нібы змей рассунуў горы, Дар’ял заломісты ляжаў, Унізе Церак белагрывы, Як львіца, скачучы між скал, Грымеў, і горны звер пужлівы, І птушка, летучы ў прагал, У гоман вод яго ўнікалі… А цяпер — колькі слоў звычайных перакладаў: раскрепостить — разняволіць мельник — млынар охапка — абярэмак грусть — сум внимательный — уважлівы бусинка — пацерачка стекольщик — шкляр издевка — кепікі хворост, валежник — ламачча прочность, крепость — мацунак нанизать — налыгаць наказание — пакаранне. Ну і досыць. Сёння ставім кропку. Спадзяёмся, у наступны раз зноўку нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бусинка по-белорусски будет пацерачка, а стекольщик — шкляр
|
|