Горад над вольнай Нявой
11.04.2013
—
Новости Культуры
|
У Беларусі пройдуць Дні культуры Санкт-Пецярбурга Афіцыйнае адкрыццё Дзён культуры горада Санкт-Пецярбурга ў Рэспубліцы Беларусь адбудзецца ўвечары 15 красавіка на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі канцэртам Дзяржаўнага акадэмічнага рускага аркестра імя В.В. Андрэева. У гэты ж дзень у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачне працаваць выстава «Мастацкі Пецярбург: шкло, эмаль, кераміка», якая пазнаёміць з вядучымі тэндэнцыямі развіцця сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Санкт-Пецярбурга. На выставе будуць прадстаўлены творы з фондаў Елагінаастраўскога палаца-музея і майстэрняў сучасных мастакоў Паўночнай сталіцы. У праграме Дзён культуры таксама выстава «Ульянаў: паплечнікі і апаненты» Мемарыяльнага музея «Разночинный Петербург», якая адкрыецца 16 красавіка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Дом-музей I з’езда РСДРП, і спектакль Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага тэатра камедыі імя М.П. Акімава «Доктар філасофіі», які пакажуць 19 красавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краіне пройдуць Дні культуры Санкт-Пецярбурга
|
|