Як твар бараніўся слёз…
13.04.2013
—
Новости Культуры
|
Гэты верш Марыя Цвятаева напісала ў далёкім 1920 годзе. Нагадаем некалькі радкоў твора: Писала я на аспидной доске, И на листочках вееров поблеклых, И на речном, и на морском песке, Коньками по льду и кольцом на стеклах, — И на стволах, которым сотни зим, И, наконец, — чтоб было всем известно! — Что ты любим! Любим! Любим! — Любим! Расписывалась — радугой небесной… А цяпер прапануем вам пераклад гэтага твора на беларускую мову, які зрабіла Валянціна Аколава: Пісала я на грыфельных брусках, На веерах, з лістотай, ледзь жывою, Каля ракі, ля мора — на пясках, На лёдзе-шкле — пярсцёнкамі зімою, — І на ствалінах векавых рабін… Нарэшце — каб было для ўсіх вядома! — Што ты: мой любы, любенькі адзін! — Пісала я вясёлкамі і громам. Я так хацела, каб найкожны лёс Квітнеў, як ружы ў веснавых далонях! І як пасля — твар бараніўся слёз, Тваё імя пульсіравала ў скронях… Яно ў руцэ — прадажненькім пісьмом Так сціснута, што болем сэрца джаліць! Не ў куплі! Знай! Як дар — пярсцёнак мой Сябе ўратуе на скрыжалях. А цяпер па звычцы колькі слоў перакладаў: простор — абшар черенок ухвата — вілачнік шалаш — будан грустно — сумна отрицание — адмоўе облик — аблічча расточительство — марнатраўства кирпичная (каменная) стена — мур спасение — паратунак алый — пунсовы столб — слуп улитка — смоўж тлен — тло мастерок — кельма ледоход — крыгаход каракули — крымзолі ил — глей. Ну і досыць. У наступны раз, спадзяёмся, зноў нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шалаш по-белорусски звучит как будан, а каракули — крымзолі
|
|