Дзень добры, племя маладое...
27.04.2013
—
Новости Культуры
|
Сёння зноўку звернемся да творчасці Аляксандра Пушкіна. Нагадаем чытачам урывак са знаёмага ўсім (хочацца думаць) верша на мове аўтара, які быў напісаны ў 1835 годзе: …Вновь я посетил Тот уголок земли, где я провел Изгнанником два года незаметных. Уж десять лет ушло с тех пор — и много Переменилось в жизни для меня, И сам, покорный общему закону, Переменился я — но здесь опять Минувшее меня объемлет живо, И, кажется, вечор еще бродил Я в этих рощах… А вось як гучыць гэты верш у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Максім Танк: ...Я зноў наведаў Зацішны той закутак, дзе правёў Выгнаннікам нямала часу. З тых дзён мінула дзесяць год — і многа Перамянілася ў жыцці маім, І сам, пакорны ўсеагульнаму закону, Перамяніўся я — ды тут ізноў Мінулае мяне ўсюды сустракае. Здаецца, ўчора я яшчэ блукаў Па гэтых пералесках... ...Дзень добры, племя Маладое, незнаёмае! не я Убачу твой магутны позні ўзрост, Калі перарасцеш маіх знаёмых І іх старую галаву заслоніш Ад воч вандроўніка. Але хай мой унук Пачуе шум ваш прывітальны тут, калі, Вяртаючыся ад сяброў з бяседы, Прыемных і вясёлых поўны дум, Ён пройдзе міма вас у змроку ночы І ўспомніць пра мяне. А цяпер крыху звычайных перакладаў слоў: осада — аблога справка — даведка обсуждать — абмяркоўваць арбуз — кавун жена кузнеца — каваліха тулуп — кажух щепка — трэска смысл — сэнс ангел — анёл селение — сяліба лоскут, клочок — лапік рядом, возле — поруч сень — шаты топь, трясина — твань щекотать — казытаць кличка — мянушка. Ставім кропку. На сёння досыць. А ў наступны раз, спадзяёмся, зноўку нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Осада по-белорусски звучит как аблога, а селение — сяліба
|
|