Юбілейны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013” пройдзе ў чэрвені. 21.by

Юбілейны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013” пройдзе ў чэрвені

29.04.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з леташняга фестываля.

Пачалася падрыхтоўка да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013”. Па рашэнні аргкамітэта ў гэтым годзе ён пройдзе 7 і 8 чэрвеня.

– Да таго ж будзе свята і на трэці дзень, бо 9 чэрвеня пройдзе рэгіянальны фестываль “Адна зямля”, – кажа начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч.

Фестываль песні і паэзіі сёлета лічыцца юбілейным. Ён прысвечаны 20-годдзю заснавання фестывалю. Першы прайшоў у 1993 годзе на маладзечанскім стадыёне.

Фестываль прымеркаваны і да 75-годдзя Мінскай вобласці, а таксама да 625-годдзя горада Маладзечна.

– Феерверк летась быў на адкрыцці фестывалю, бо да нас прыязджалі высокапастаўленыя госці, – кажа спадар Аляксандр. – Але сёлета хутчэй за ўсё ён будзе на закрыццё.

Леташнія фота тут:

Гран-пры зноў ніхто не атрымаў. XII Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі (Фотарэпартаж + відэа)


Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачалася падрыхтоўка да Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2013”. Па рашэнні аргкамітэта ў гэтым годзе ён пройдзе 7 і 8 чэрвеня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика