Святлана Роўда: “Мне хочацца, каб хтосьці таксама захацеў вышываць”. 21.by

Святлана Роўда: “Мне хочацца, каб хтосьці таксама захацеў вышываць”

03.05.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Святлана Роўда

У Крывічах 25 красавіка распачалася персанальная выстава Святланы Роўда "Праз вышыўку глядзіць душа". На выставе ў цэнтры народных рамёстваў прадстаўлены каля трыццаці прац майстрыхі. Зроблены яны вышыўкай крыжыкам.

Падчас адкрыцця выставы пазнаёмілі з біяграфіяй творцы: працавала яна настаўніцай пачатковых класаў у Крывіцкай сярэдняй школе. Святлана Мікалаеўна расказала пра тое, як з’яўляюцца творы.

– Захапляюся вышыўкай сем год, – паведаміла ў інтэрв’ю Святлана Роўда.  – Калі працавала апошні год у школе, прапанавалі гурток весці. Які? Успомніла дзяцінства, як мне хацелася вышываць крыжыкам. Арганізавала гурток “Самацветы”, на занятках дзеці з задавальненнем вышывалі. А як пайшла на пенсію, не ведала, куды сябе дзець. Дык “захварэла” на рукадзелле.

– Ці часта вышываеце?

– У асноўным зімою, калі ўнукаў няма. А летам поўны дом унукаў – ніяк не атрымліваецца.

– Якія асноўныя тэмы прац?

– Пейзажы і кветкі. Гэта мае любімыя вышыўкі.

На адкрыццё выставы сабраліся крывічане. Падзівіліся майстэрству Святланы Роўды. Прапанавалі і іншых майстрых выставы ладзіць – іх у Крывічах нямала.  

А ў адрас Святланы Роўда гучалі цёплыя словы, у тым ліку і ад начальніка аддзела культуры Ганны Падгол. І падарунак быў ад цэнтра народных рамёстваў.

– Што для вас азначае гэта выстава? – спытаў у майстрыхі на развітанне.

– Мне хочацца, каб хтосьці таксама захацеў вышываць.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Крывічах 25 красавіка распачалася персанальная выстава Святланы Роўда "Праз вышыўку глядзіць душа". На выставе ў цэнтры народных рамёстваў прадстаўлены каля...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика