Ноч таямніц. 21.by

Ноч таямніц

07.05.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Музей-запаведнік «Нясвіж» рыхтуецца да гарачага турыстычнага сезона.

У хуткім часе тут адбудзецца шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Толькі на адну незабыўную ноч 10 мая ажывуць легенды старажытнага замка. Той, хто захоча правесці «Ноч музеяў», стане ўдзельнікам небывалага прадстаўлення. У дэкарацыях княжацкіх пакояў перад гледачамі паўстануць увасабленні рамантычных паданняў часоў Радзівілаў. Праграма пабудавана такім чынам, каб госці змаглі пабываць ва ўсіх кутках палацавага ансамбля. Займальнае падарожжа па старонках гісторыі Нясвіжа, экскурсія па падземным ходзе, харэаграфічныя і музычныя падарункі ад ансамбля «Харошкі», тэатр ценяў і агнявое шоу.

Назаўтра, 11 мая, на фоне палаца разальюцца чароўныя гукі сярэдневяковай музыкі — у Нясвіж прыязджае з канцэртам «Стары Ольса». Папулярны калектыў выступіць пад адкрытым небам — ва ўнутраным двары замка. У праграме прадстаўлення — упадабаныя музычныя кампазіцыі, а таксама танцы.

А 18 мая мы даведаемся, як будзе выглядаць новы ўваходны квіток у музей-запаведнік. Справа ў тым, што менавіта ў гэты дзень будуць абвешчаны вынікі адпаведнага конкурсу, які доўжыўся больш за месяц. Удзел у ім бралі мастакі, дызайнеры і проста неабыякавыя творчыя людзі. Пераможца атрымае грашовы прыз, прадугледжаны і прыз глядацкіх сімпатый.

Нялішнім будзе нагадаць, што зараз у Нясвіжскім палаца-паркавым ансамблі ідзе выстава аўтарскіх лялек Ірыны Ражко «Малая гасцёўня».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музей-запаведнік «Нясвіж» рыхтуецца да гарачага турсезона
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика