I пар гарачы развяжа язык…
18.05.2013
—
Новости Культуры
|
Гэта песня добра вядома аматарам творчасці Уладзіміра Высоцкага. Верш быў напісаны ў 1968 годзе. Нагадаем нашым чытачам некалькі слупкоў на мове арыгінала: Протопи ты мне баньку, хозяюшка, Раскалю я себя, распалю, На полоке у самого краюшка Я сомненья в себе истреблю. Разомлею я до неприличности, Ковш холодной — и все позади, И наколка времен культа личности Засинеет на левой груди. Протопи ты мне баньку по-белому — Я от белого свету отвык, Угорю я, и мне, угорелому, Пар горячий развяжет язык. Сколько веры и лесу повалено, Сколь изведано горя и трасс!.. А на левой груди — профиль Сталина, А на правой — Маринка анфас… А цяпер прапануем вашай увазе гэты твор у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Міхась Булавацкі: Прапалі ты мне лазню, спадарынька! Распалю я сябе, распяку, На палку — разамлелы, распараны, — Я сумненні свае адсяку. Задымлю, як вясною праталіна. Коўш халоднай — і ўсё адымчыць. І наколка часоў культа Сталіна Засінее на левым плячы. Прапалі ты мне лазню па-беламу — Я ад белага неяк адвык. Ашалею — і мне, ашалеламу, Пар гарачы развяжа язык. Колькі веры і лесу павалена! Колькі зведана гора і трас! А на левым плячы — профіль Сталіна, А на правым — Марынка анфас. Эх, за веру маю безаглядную Колькі год я ў раі перавёў! Прамяняў на жыццё непрагляднае Несусветнае глупства сваё!.. Зябну я, успамінамі змучаны, Пар мне думкі змяшаў-паламаў. І з туману халоднай мінуўшчыны Выплываю ў гарачы туман. Загурчэлі мне думкі пад цемечкам: Што ж, дарма я плячо ім змарыў? І лупцую бярозавым венічкам Я на спадчыне з мрочнай пары… На гэтым сёння ўсё. У наступны раз, спадзяёмся, зноў нешта цікавае знойдзем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит по-белорусски «Протопи ты мне баньку» Высоцкого |
|