На свяце-конкурсе разьбяроў былі жартаўлівыя скульптуры Леніна
23.05.2013
—
Новости Культуры
|
У суботу, 18 мая, у Мядзеле прайшло шостае рэгіянальнае свята-конкурс разьбяроў па дрэве “Разьбы зачараванне”. Удзельнічалі ў ім 26 майстроў. Тры гады таму, калі Мядзел таксама прымаў падобнае свята, іх было больш – 34. Прыехалі разьбяры з Чэрвеньскага, Стаўбцоўскага, Бярэзінскага раёнаў. З нашага рэгіёна былі майстры з Валожынскага раёна і Мядзельскага (к.п. Нарач (Купа) і Крывічоў). Сярод удзельнікаў былі і дасведчаныя творцы, і юныя таленты. Размясціліся майстры са сваімі вырабамі ў цэнтры горада – на плошчы Шаранговіча. І кожны ахвотны мог убачыць, якія дзівосы можна ствараць з дрэва: ад маленькіх і простых рэчаў да вялізных пано. Вось Яўген Осіпаў з Беразіно другі раз на свяце ў Мядзеле. Прывёз разнастайныя вырабы: тут і лыжкі – адметныя, з цікавымі надпісамі, і прыгожыя скульптуры. Многія звярталі ўвагу на яго скульптуры з выявай Леніна – правадыру майстар прысвяціў некалькі прац, у тым ліку і жартаўлівых. Майстры не толькі прадстаўлялі свае работы: прайшоў конкурс на хуткасць і якасць выканання твору. На яго выраб адводзіліся тры гадзіны. – У конкурсе ўдзельнічаюць чатыры нашы прадстаўнікі, – кажа дырэктар Крывіцкага цэнтра народных рамёстваў Уладзімір Хіхіч. – Гэта майстры Генадзь Скурко і Уладзімір Гаранін і гурткоўцы Віталь Лётка і Яўген Зянько. – Разьбой цікава займацца, і рэчы прыгожыя можна зрабіць. А ў конкурсе такім прыемна паўдзельнічаць, – кажа Яўген Зянько. – Тут столькі ўсяго прыгожага прывезлі, якія карціны з дрэва! – не хавае захаплення Віталь Лётка. Вырашыў прыняць удзел у конкурсе і Вячаслаў Броска з к. п. Нарач (Купа). – Проста люблю ўсё з дрэва рабіць, – дзеліцца ён. Валожынскі раён прадстаўлялі гурткоўцы Дорскага філіяла Івянецкай школы мастацтваў. Пазнаць юных майстроў Сяргея Пупко, Вадзіма Ганчарыка, Сямёна Новіка было лёгка – працавалі яны ў нацыянальных строях. А дапамагаў ім парадай выкладчык Сяргей Мурашоў. Пасля завяршэння конкурсу журы падвяло вынікі. Лепшых вызначылі ў дзесяці намінацыях. У кожнай былі лаўрэаты і прызёры. А створаныя падчас свята вырабы застануцца на Мядзельшчыне – у Крывіцкім цэнтры народных рамёстваў. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Алеся ВЫСОЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 18 мая, у Мядзеле прайшло шостае рэгіянальнае свята-конкурс разьбяроў па дрэве “Разьбы зачараванне”. Удзельнічалі ў ім 26 майстроў. Тры гады таму, калі...
|
|