Летняя ночка купальная.... 21.by

Летняя ночка купальная...

12.06.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 2 тысяч артыстаў будзе задзейнічана на свяце «Александрыя збірае сяброў»

Фестываль пройдзе 6—7 ліпеня ў Шклоўскім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец. Гулянні традыцыйна адбудуцца ў маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты — Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці — Магілёўскую і Віцебскую. У гэтым годзе канцэпцыя фестывалю крыху зменіцца, купальскія абрады стануць дамінуючымі ў афармленні і правядзенні свята, удакладніў Анатоль Сінкавец.

Для ўдзельнікаў падрыхтавана разнастайная праграма, якую адкрые «Александрыйскі кірмаш». Праўда, у гэтым годзе тут не сустрэнеш рамесных падворкаў. Замест іх размесцяцца тэматычныя гандлёвыя рады. На «востраве сувеніраў» можна будзе набыць вырабы народных промыслаў і рамёстваў, на «востраве марожанага» паласавацца салодкім. Праграмай запланаваны фестывалі лёну, квасу, піва. Госці змогуць пабываць на сельскагаспадарчай выставе племянной жывёлагадоўлі, куды прывязуць свіней, авечак, кароў і нават страусаў. Распрацавана маштабная культурная складальная: майстар-класы ўдзельнікаў міжнароднага пленэру па кераміцы «Арт-жыжаль», выстава «Археалагічныя знаходкі Верхняга Падняпроўя», экскурсіі на цеплаходзе з Магілёва, выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, канцэрт зорак беларускай, замежнай эстрады і многае іншае. Наведвальнікі змогуць убачыць відовішчныя выступленні выхаванцаў конна-спартыўнай школы, членаў Магілёўскага аэраклуба. Нябесную тэматыку дапоўняць два велізарныя паветраныя шары з лагатыпам і сімволікай свята.

Яркім момантам стане гала-канцэрт «Александрыя збірае сяброў». У глядзельнай зале на 2,5 тыс. чалавек святочны настрой будуць ствараць творчыя калектывы Магілёўскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей, госці з Украіны і Расіі. Сярод іх — Аляксандр Буйноў, Уладзімір Маторын, Ніна Шарубіна, Вера Брэжнева, Іскуі Абалян, Іна Афанасьева, Мікалай Скорыкаў, ВІА «Сябры» і іншыя. Завершыцца гала-канцэрт святочным феерверкам, які будзе эксклюзіўным. «Такога размаху ў Магілёўскай вобласці яшчэ не было, — удакладніў Анатоль Сінкавец. — Спачатку ў паркавай зоне запаляцца класічныя рымскія свечкі, а затым неба асвеціць яркі салют. Усё дзейства з музычным суправаджэннем будзе доўжыцца каля 12 хвілін».

Эстафету ў феерверка прыме 45-хвілінная абрадавая праграма «Чараўніцтва купальскай ночы», якая ўключае лазернае шоу. Не абыдзецца без традыцыйных для Купалля вянкоў і вогнішчаў. Гулянне плаўна пяройдзе з галоўнай на малую сцэнічную пляцоўку і ператворыцца ў дыскатэку. Забаўляць публіку да 4 раніцы будуць беларускія выканаўцы і калектывы. Хэдлайнерам начнога шоу стане Вера Брэжнева. Другі дзень фестывалю будзе не менш запамінальным. Акрамя святочнага гандлю, працы рамеснікаў і выступленняў калектываў абласной філармоніі, запланаваны сольны канцэрт Аляксандра Буйнова.

«У мінулым годзе Александрыя сабрала больш за 55 тыс. гасцей. Чакаем, што сёлета прыгожае беларускае свята наведаюць яшчэ больш людзей. Практычна ўсе арганізацыйныя пытанні прапрацаваны, засталося замовіць у нябеснай канцылярыі сонечнае надвор’е», — распавёў Анатоль Сінкавец.

Ідэя арганізаваць у Шклоўскім раёне фестываль «Александрыя збірае сяброў» узнікла не на пустым месцы. Спрадвеку Днепр быў важнай суднаходнай артэрыяй Беларусі, часткай шляху «з варагаў у грэкі». У сілу гэтага вёскі Александрыя, Копысь і горад Шклоў былі традыцыйнымі месцамі правядзення кірмашоў і народных гулянняў. Так, напрыклад, Шклоў славіўся сваімі майстэрскімі разьбярамі па дрэве, якія ў тым ліку выраблялі іканастасы для храмаў у Маскве і Смаленску. Александрыя знакамітая майстрамі лозапляцення. А ганчары з Копысі былі вядомыя не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 2 тысяч артыстаў збярэ свята «Александрыя збірае сяброў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика