«На Купала ночка мала…». 21.by

«На Купала ночка мала…»

26.06.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Александрыя збірае сяброў» і запрашае гасцей на прыгожае свята.

Гасцей свята «Александрыя збірае сяброў» чакае маштабная культурная праграма. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, старшыня аргкамітэта свята Анатоль Тозік. Віцэ-прэм’ер правёў пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята ў вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна, перадае БЕЛТА.

«Мы падвялі своеасаблівы вынік падрыхтоўкі свята. Усе службы і структуры спрацавалі адказна, таму праблемных пытанняў практычна няма. Мы толькі прынялі шэраг арганізацыйных рашэнняў па рацыянальным размяшчэнні асноўных пляцовак свята, каб было зручна гледачам, а таксама вырашылі арганізаваць некалькі стаянак аўтамабіляў і перанесці іх бліжэй да асноўнай канцэртнай пляцоўкі. Для дастаўкі людзей таксама будзе арганізаваны рух грамадскага транспарту», — сказаў Анатоль Тозік.

Свята ў Александрыі пройдзе 6—7 ліпеня ўжо ў чацвёрты раз. За гэты час яно стала ўсімі любімым, сапраўды народным мерапрыемствам, якое збірае тысячы гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны.

У гэтым годзе ёсць новыя праекты, якія здольныя здзівіць гледачоў. На «востраве сувеніраў» можна будзе набыць вырабы народных промыслаў і рамёстваў, на «востраве марожанага» — паласавацца салодкім. Праграмай запланаваны фестывалі лёну, квасу, піва, майстар-класы ўдзельнікаў Міжнароднага пленэра па кераміцы «Арт-жыжаль», выстава «Археалагічныя знаходкі Верхняга Падняпроўя», экскурсіі на цеплаходзе з Магілёва, выступленні калектываў мастацкай сама-дзейнасці, канцэрт зорак беларускай, замежнай эстрады і многае іншае.

Гулянні традыцыйна адбудуцца ў маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты — Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці — Магілёўскую і Віцебскую. У мінулым годзе Александрыя сабрала больш за 55 тыс. гасцей. Чакаецца, што ў гэтым годзе прыгожае беларускае свята наведаюць яшчэ больш людзей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Александрыя збірае сяброў» і запрашае на прыгожае свята
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика