Вяскоўцы знаёміліся з цэнтрам “Зубраня” і дэманстравалі таленты. 21.by

Вяскоўцы знаёміліся з цэнтрам “Зубраня” і дэманстравалі таленты

27.07.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Жанчыны цікавяцца рэцептамі беларускіх страў

Упершыню на Мядзельшчыне адбылося свята сяброў “Нарачанскі вянок”. Прымаў яго 21 ліпеня Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”.

Сюды прыехалі дэлегацыі сельскіх саветаў з усяго раёна, завіталі адпачываючыя са здраўніц.

Распачалося свята прывітальнымі словамі старшыні райвыканкама Іллі Шацько і дырэктара цэнтра “Зубраня” Надзеі Ануфрыевай.

Госці знаёміліся з інфраструктурай цэнтра, праходзілі разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы. Багата забаў было для дзяцей: маглі яны паскакаць на батуце і надзіманым замку, праверыць трапнасць у электронным ціры, паездзіць на электрамабілях – і ўсё гэта бясплатна.

Свае падворкі прадставілі сельскія саветы Мядзельшчыны. Кожнаму адвялі па альтанцы. Упрыгожвалі іх старадаўнімі рэчамі (зайшоў – і быццам апынуўся ў беларускай хатцы), вырабамі народных майстроў. Побач умельцы дэманстравалі, як гэтыя прыгожыя вырабы ствараюцца. Тут жа спявалі самадзейныя артысты. Можна было прадэгуставаць вясковыя стравы, прысмакі, якія раней пяклі на вяселлі…

Выступаюць самадзейныя артысты


Госці не праміналі пачаставацца. Сярод іх былі і расіяне, які адпачываюць у нарачанскіх здраўніцах.

– Здзівіў маштаб свята, тут столькі ўсяго рознага, – кажа Ірына з Санкт-Пецярбурга.

– А што найбольш спадабалася?

– Пляценне, карціны, якія бабуля самі робіць, сувеніры. Ды і стравы смачныя. Проста супер! Буду ўсім расказваць.

– Вочы адразу разбягаюцца: прыгажосць такая, – дзеліцца Наталля з Цюменскай вобласці. – Усё сапраўднае: адчуваецца, што зроблена з любоўю, з жаданнем.

Вясковыя пачастункі спадабаліся. А хто і рэцэптам прасіў падзяліцца: давялося пачуць, як жанчына старанна дапытвала рэцэпт поліўкі.

Салодкія пачастункі


А на пляцоўцы ля возера выступалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сельсаветаў. На заканчэнне прызамі і Дыпломамі адзначылі лепшых удзельнікаў свята і спартсменаў.

Свята “Нарачанскі вянок” стане традыцыйным – наступны раз яго прыме санаторый “Прыазёрны”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню на Мядзельшчыне адбылося свята сяброў “Нарачанскі вянок”. Прымаў яго 21 ліпеня Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика