Чаму друг як вінаваты?
15.08.2013
—
Новости Культуры
|
Сёння зноў звернемся да творчасці вялікага рускага паэта Мікалая Някрасава. Спачатку ўзгадаем гэты верш на мове арыгінала: Ликует враг, молчит в недоуменье Вчерашний друг, качая головой, И вы, и вы отпрянули в смущенье, Стоявшие бессменно предо мной Великие, страдальческие тени, О чьей судьбе так горько я рыдал, На чьих гробах я преклонял колени И клятвы мести грозно повторял... Зато кричат безличные: «Ликуем!», Спеша в объятья к новому рабу И пригвождая жирным поцелуем Несчастного к позорному столбу. Пераклад на беларускую мову гэтага твора зрабіў Мікола Федзюковіч. Чытаем далей: Святкуе вораг, друг, як вінаваты, Хітае моўчкі хмурай галавой, І вы пасталі ўсе ніякавата, Хто ўчора быў нязменна прада мной, — Вялікія ў пакутных позах цені, Аб кім я гэтак горычна рыдаў, Каля чыіх магіл схіляў калені І клятву помсты грозна паўтараў... Бязлікія ж усе, з набітым шлункам, Спяшаліся ў абдымкі да раба, Каб зноў яго ялейным пацалункам Прыклеіць да ганебнага слупа. А цяпер некалькі слоў звычайных перакладаў. Оратор — прамоўца Пустырь — пустка Противоречиво — супярэчліва Банка (варенья) — слоік Зоркость — пільнасць Трубка (для курения) — піпка Пожалуйста — калі ласка Смекать — кеміць Счетчик — лічыльнік Красавец — харашун Розарий — ружоўнік. Вось тут і ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Красавец по-белорусски будет харашун, а розарий — ружоўнік |
|