З блаславенным агнём Жыватворным
28.08.2013
—
Новости Культуры
|
У шлях адпраўляецца навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». 28 верасня, у дзень Успення Прасвятой Багародзіцы, адправіцца ў свой традыцыйны шлях Рэспубліканская навукова-асвет¬ні¬цкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Штогод гэтае паломніцтва папярэднічае Дню беларускага пісьменства. Вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, літаратары, навукоўцы, прадстаўнікі духавенства рушаць з Мінска да чарговай сталіцы свята. Сёлета — на Магілёўшчыну, у Быхаў, дзе 1 верасня будзе адзначацца юбілейны, ХХ Дзень беларускага пісьменства. Разам з паломнікамі штогод падарожнічае і нязменны сімвал свята — Непагасная лампада Духоўнасці з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй. Гэтая святыня, запаленая ў Іерусаліме, захоўваецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Але штогод пакідае сцены храма, каб данесці святло духоўнасці да сэрцаў і душ як мага большай колькасці людзей. На шляху экспедыцыі Жыватворны агонь перадаецца ў капліцы, манастыры, цэрквы, дзіцячыя дамы, школы, бальніцы, на свечкі прыхаджанам, запальваецца ля помнікаў мужнасці і славы нашага народа. Сёлетняя Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» пранясе Жыватворны агонь ад Труны Гасподняй па маршруце Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор’е — вёска Сталовічы (Брэсцкая вобласць) — горад Стоўбцы, пасёлак Міханавічы (Мінская вобласць) — гарадскі пасёлак Круглае, горад Дрыбін — вёска Расна — горад Чавусы, вёскі Гамарня і Баркалабава (Магілёўская вобласць). Канцавая кропка маршруту — горад Быхаў, дзе пасля прыбыцця Непагаснай лампады Духоўнасці распачнуцца святочныя ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шлях адправіцца асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» |
|