Кніга як прарыў. 21.by

Кніга як прарыў

06.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

450 гадоў таму ў старажытным Бярэсці Мікалай Радзівіл Чорны выдаў славутую Біблію

Берасцейская ўнія, Брэсцкая крэпасць, Брэсцкі мір… Гэты рад цалкам лагічна можна працягнуць яшчэ адным словазлучэннем — Берасцейская Біблія. Менавіта ў горадзе над Бугам і з’явілася гэтае ўнікальнае выданне, якое стала пачаткам агульнаеўрапейскай славы старажытнага Бярэсця.

Кніга гэтая была для свайго часу сапраўдным прарывам — не толькі мастацкім, але таксама палітычным, тэхналагічным і рэлігійным. Некаранаваныя каралі — так называлі Радзівілаў, у чыёй друкарні выйшла Біблія, — маглі дазволіць сабе зацвердзіць менавіта той хрысціянскі канон, які быў бліжэй ім самім. Мікалай Радзівіл Чорны, будучы перакананым пратэстантам, марыў пра зацвярджэнне новай хрысціянскай плыні на беларускіх землях у якасці асноўнай. Таму на выданне Бібліі, якая б пераўзыходзіла па мастацкіх і друкарскіх якасцях усё надрукаванае раней, грошай не шкадаваў. Амаль што сем з паловай соцень старонак, 14 гравюр, сярод якіх «Калены Ізраілевы», «Патоп» і «Фантан», дасканалыя застаўкі, віньеткі і буквіцы. Чысцейшы пераклад з грэчаскай мовы і старажытнага іўрыта на польскую мову, прадметны ўказальнік, скураная вокладка, металічныя вугалкі… У XVI стагоддзі такая раскоша была не вядома не толькі ў ВКЛ, але і ў некаторых еўрапейскіх краінах. Нядзіўна, што з выданнем сваёй Бібліі Бярэсце ўжо ніколі не знікала з тагачасных карт Еўропы. Чаму? Горад, дзе хаця б аднойчы выдавалася галоўная хрысціянская кніга, і сёння лічыцца «богазбаўленым». А тады за Брэстам дзякуючы радзівілаўскаму шэдэўру замацавалася слава аднаго з найбуйнейшых культурных цэнтраў Старога Свету.

На жаль, сёння ад былой раскошы засталося няшмат. Цяпер у айчынных кнігазборах налічваецца адзіны экзэмпляр Берасцейскай Бібліі, які да таго ж не захаваўся цалкам. Усяго ж у свеце радзівілаўскіх кніг 40, прычым на іх радзіме, у Брэсце, цікаўныя могуць пабачыць толькі муляж. Так сталася таму, што нават у звышталерантным Вялікім княстве Літоўскім большай частцы пратэстанцкага выдання Бібліі было наканавана загінуць. Мікалай Радзівіл Сіротка, зацяты каталік, не зважаючы на бацькоўскі запавет цвёрда трымацца новай веры, аддаў загад спаліць у двары Нясвіжскага замка ўвесь наклад Брэсцкай Бібліі, а таксама іншую пратэстанцкую літаратуру. Тыя асобнікі, што пазбеглі агню, нашчадкі Радзівілаў перадавалі з пакалення ў пакаленне. А іншыя экзэмпляры захаваліся толькі дзякуючы сваім мудрым уласнікам, якія сцямілі: трэба пазбавіцца старонак з выхаднымі дадзенымі, каб не прыцягваць да сябе за¬лішняй увагі.

Зрэшты, менавіта гэтыя кнігі, якія не захаваліся цалкам да сённяшняга дня, застаюцца тымі своеасаблівымі магні¬тамі, што прыцягваюць навукоўцаў з усяго свету. Не так даўно ў Брэсце праходзіў міжнародны круглы стол, на якім сабраліся вучоныя з Беларусі, Украіны, Літвы і Латвіі, каб абмеркаваць важныя пытанні. А іх, трэба адзначыць, з цягам часу не становіцца менш. Да цяперашняга моманту не зразумела, чаму ў пераважна праваслаўным і каталіцкім ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны зрабіў стаўку на кальвінізм. Чаму ў выданне Берасцейскай Бібліі ён уклаў увесь свой гадавы прыбытак? Чаму месцам для друкарні быў абраны менавіта Брэст?

Гэтых «Чаму?» — дзясяткі, калі нават не сотня. І галоўнае сярод іх — чаму Брэст дасюль не мае ўласнага экзэмпляра сваёй Бібліі? Калі на іншыя пытанні адказаць даволі складана, то ў выпадку з апошнім усё намнога прасцей. Гораду трэба сабраць суму каля трыццаці тысяч долараў, тады набыццё асобніка за мяжой бу¬дзе рэальнасцю.

Так, грошы вялікія. Але наўрад ці вартыя Берасцейскай Бібліі, няхай і без некалькіх старонак. Бо гэтая кніга — адна з найкаштоўнейшых старонак летапісу брэсцкай гісторыі. А ўсім вядома: нават без аднаго кавалачка смальты самая прыгожая мазаіка страчвае сваю прывабнасць… 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
450 гадоў таму Мікалай Радзівіл Чорны выдаў славутую Біблію
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика