Крапівою пачалі, працягнулі Пушкіным
10.09.2013
—
Новости Культуры
|
У Брэсцкім тэатры драмы адкрыўся Міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» Урачыстая цырымонія адкрыцця пачалася прывітаннем акцёраў з 14 краін свету, якія сёлета прадставяць брэсцкім гледачам 23 спектаклі. Арганізатары яшчэ раз нагадалі, што гэтым разам фэст будзе працаваць без журы, а лепшыя пастаноўкі і ролі абяруць крытыкі і прадстаўнікі аргкамітэта. Стала вядома і намінацыя, гонар прысудзіць якую выпаў акрэдытаваным журналістам. Яны абяруць «Лепшы тэатральны эксперымент». У прывітальным слове да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю старшыня Брэсцкага аблвыканкама і аргкамітэта «Белай вежы» Канстанцін Сумар адзначыў, што яна ўжо даўно перасягнула рамкі толькі лакальнага мерапрыемства і стала падзеяй рэспубліканскага значэння. — Як і кожны год, мы пастараліся захаваць тыя цудоўныя традыцыі, якія нясе наш фестываль, бо дзякуючы менавіта ім у дзясятках краін свету ведаюць, што ўдзельнічаць у нашым фестывалі прэстыжна і ён мае вельмі высокі аўтарэтыт, — падкрэсліў Канстанцін Сумар. — Сёлета больш як з 200 заявак было абрана толькі 24, што яшчэ раз пацвярджае сапраўдную вагу фестывалю і любоў на Брэстчыне да яго. А значыць, «Белай вежы» жыць. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, які таксама браў удзел у цырымоніі адкрыцця, пагадзіўся, што год ад года ўзровень «Белай вежы» толькі расце. — Але, прабачце, я не пагаджуся з тым, што гэта адзінае мерапрыемства, якое славіць Брэстчыну. Бо гэты регіён — і цэнтр выяўленчага мастацтва, і бібліятэчны, і музейны цэнтр, — адзначыў мiнiстр. — Сёння, калі развіццё мультымедыйных тэхналогій дасягнула найвышэйшага ўзроўню, сціраюцца межы паміж рэгіёнамі, і яны спабор¬нічаюць паміж сабой за права называцца культурнай сталіцай. Хачу павіншаваць Брэстчыну з тым, што «Белая вежа» ператварыла ваш горад у са¬праўдны культурны цэнтр. Адразу пасля заканчэння ўрачыстага адкрыцця гледачы змаглі пабачыць два спектаклі: «Хто смяецца апошнім» па п’есе Кандрата Крапівы ў выкананні мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра і «Пікавая дама» Гродзенскага тэатра лялек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсцкім тэатры драмы адкрыўся фестываль «Белая вежа»
|
|