Шлях да нашчадкаў. 21.by

Шлях да нашчадкаў

24.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На спецыяльных пляцоўках у Слуцку прадстаўлены капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і івянецкая кераміка, клецкая і маладзечанская лаза, мядзельская і вілейская разьба па дрэве, вырабы з саломкі — уся россып народных талентаў цэнтральнага рэгіёна краіны. Ну і, канешне, паясы. Традыцыі іх ткацтва дагэтуль перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Мастацкія таямніцы мясцовых майстрых вывучаюць і ў Квасыніцкім цэнтры рамёстваў, створаным на Случчыне. Кіруе цэнтрам Наталля Матусевіч, якая таксама захапілася вырабам паясоў. Дарэчы, справа гэта нялёгкая.  У чым маглі пераканацца многія госці свята, прыняўшыя ўдзел у майстар-класе па іх пляценні, што ладзіўся каля фабрыкі мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы».

На свяце таксама праведзены другі рэгіянальны конкурс «Беларуская лялька», навукова-практычная канферэнцыя «Беларускі пояс: гістарычныя шляхі і сучасная практыка». Мерапрыемствы праводзіліся ў адпаведнасці з рэалізацыяй дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу Слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі «Слуцкія паясы» на 2012—2015 гады. Яе ініцыятар — Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка.

Алена КЛІМОВІЧ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На спецыяльных пляцоўках у Слуцку прадстаўлены капыльскія і старадарожскія ручнікі, лагойская і івянецкая кераміка, клецкая і маладзечанская лаза, мядзельская і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика