Разумнае, добрае, вечнае
27.09.2013
—
Новости Культуры
|
Юныя кнігалюбы збяруцца на нарачанскім беразе. Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» ўжо традыцыйна з’яўляецца базай для шматлікіх інтэлектуальных праектаў. І ў хуткім часе да іх можа далучыцца яшчэ адзін. «У час прэзентацыі новых выдавецкіх праектаў мы ўбачылі вялікую прагу дзяцей да чытання кніг. І з’явілася ідэя з наступнага года на базе «Зубраня» праводзіць цэлую змену юных кнігалюбаў», — падзялілася планамі першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час удзелу ў VIII Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі краін СНД. Мяркуецца, што змена будзе ўтрымліваць шмат цікавых праектаў з акцэнтам на сапраўднай літаратуры, пазнавальнай, накіраванай на глыбокі роздум. У іх ліку і такая цікавая з’ява, як канферэнцыя дзіцячых пісьменнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лагер «Зубраня» будзе праводзіць змену юных кнігалюбаў
|
|