Унутры хвалі
08.10.2013
—
Новости Культуры
|
На «Лістападзе» ўпершыню пакажуць дакументальны фільм у фармаце 3D Поўнаметражная дакументальная карціна ў фармаце 3D «Неверагодныя сёрферы» адкрые пазаконкурсную праграму дакументальных фільмаў — пераможцаў сусветных кінафестываляў «The Best» на ХХ Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад», паведамілі «Р» арганізатары форуму. Карціна расказвае пра аўстралійскіх сёрфераў-экстрэмалаў і дэманструе вяршыні майстэрства найлепшых сёрфераў планеты — двухразовага чэмпіёна свету Тома Кэрала і яго сябра і саперніка Роса Кларка-Джоўнса. Аднойчы метэаролаг Бэн Мэтсан распавядае ім пра хвалю вышынёй з хмарачос, і сёрферы вырашаюць пакарыць яе. Для здымак гэтага фільма выкарыстоўваліся найноўшыя 3D-тэхналогіі і абсталяванне. Мініяцюрныя 3D-камеры, пры дапамозе якіх рабіліся некаторыя здымкі, дазваляюць гледачам адчуць сябе літаральна ўнутры хвалі. Карціна «Неверагодныя сёрферы» мае шэраг прэстыжных узнагарод. А сёлета яна адзначана прэміяй Аўстралійскай акадэміі кінематаграфічных і тэлевізійных мастацтваў у катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На «Лістападзе» ўпершыню пакажуць дакументальны фільм у фармаце 3D...
|
|