Спачатку вы да нас...
08.10.2013
—
Новости Культуры
|
ІМПРЭЗА ладзіцца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і прысвечана Дням культуры Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. Яны пачаліся ў Мінску ўчора, а скончацца заўтра, 9 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту «БН» паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры Беларусі.
У канцэрце выступяць народная артыстка Рэспублікі Казахстан Роза Рымбаева, салісты Казахскай оперы — заслужаныя дзеячы Казахстана Жаміля Жаркімбаева і Бібігуль Жанузак. Сваю творчасць беларускім гледачам прадставяць этна-рок гурт Ulytau — уладальнік Залатога дыска Еўропы, ансамбль домрыстаў «Серпер», танцавальны ансамбль «Акку», фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Сазген сазы» і іншыя. У рамках Дзён культуры адбудзецца і афіцыйная сустрэча міністраў культуры краін, дзе будуць разглядацца перспектывы культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана. Дарэчы, у наступным годзе Дні культуры ў Казахстане правядуць беларускія дзеячы мастацтваў. Таццяна УСКОВА, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ІМПРЭЗА ладзіцца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры і прысвечана Дням культуры Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. Яны пачаліся ў...
|
|