Панарама сУчаснасці. Адам Глобус прэзентаваў новую кнігу. 21.by

Панарама сУчаснасці. Адам Глобус прэзентаваў новую кнігу

16.10.2013 14:08 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора у кнігарне "ЛогвінаЎ" сабраліся аматары казак для дарослых. Адам Глобус прэзентаваў сваю чарговую кнігу гарадскіх легенд.

Анансавалася таксама святкаванне дня народзінаў аўтара, які быў 29 верасня. Адаму Глобусу споўнілася 55 год, юбілей, але на імпрэзе пра яго не нагадалі.

Ва ўтульнай атмасферы сярод сяброў і сям'і аўтара акторы чыталі выбраныя казкі. Чалавечыя гісторыі, распавяданыя ў казачным свеце, з гумарам і філасофскім падтэкстам сапраўды адрасаваныя дарослым. Паўстала пытанне аб магчымасці адаптацыі казак для дзяцей, на што рэдактар кнігі Уладзімір Арлоў адказаў з усмешкай, што хутчэй дзеці дарастуць да казак. Маўляў, калі казкі не ідуць да дзяцей, дзеці пайдуць да казак.







Закранулі праблему зносінаў выдаўца і пісьменніка. Адам Глобус распавёў пра пачуццё годнасці, якое павінна быць у аўтара, і якога, на жаль, зараз мала. "Пісьменнікі на ярмарках з выдаўцамі выглядаюць як прадажныя дзеўкі. А трэба размаўляць на раўных, сябе паважаць", - разважае ён.

У планах Глобуса выдаць кніжку пра жывёл і працягнуць кнігу пра любімых мастакоў аўтара. Дарэчы, на палічках падчас прэзентацыі ўжо стаяла некалькі жывапісных работ, падрыхтаваных да жывёльнай тэмы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўстала пытанне аб магчымасці адаптацыі казак для дзяцей, на што рэдактар кнігі Уладзімір Арлоў адказаў з усмешкай, што хутчэй дзеці дарастуць да казак. Маўляў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика