Фільм вучня Андрэя Таркоўскага. 21.by

Фільм вучня Андрэя Таркоўскага

25.10.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ГЭТА фільм сумеснай вытворчасці кінакампаній чатырох краін: «Пралайн Фільм» пры ўдзеле Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, кінастудый «Ленфільм» і «Беларусьфільм», а таксама студыі BUFO (Фінляндыя), SIGMA (Германія) і фонду Eurimages.

Між іншым, у асноўным конкурсе XX Мінскага міжнароднага  кінафестывалю «Лістапад» прымуць удзел 12 фільмаў. Паказ фільма «Роля» адбудзецца 3 лістапада а 17-й гадзіне ў кінатэатры «Дом кіно».

У гэтай карціне зняўся вядомы расійскі акцёр Максім Суханаў. Таксама ў кінастужцы задзейнічаны расійскія і беларускія акцёры: Леанід Мазгавы, Анастасія Шэвелева, Марыя Ярвенхельмі, Эллі Нар’я, Ігар Галавін, Дзмітрый Сутырын, Юрый Іцкоў, Барыс Каморзін, Наталля Парашкіна, Тамара Міронава, Зінаіда Зубкова, Пётр Юрчанкаў-малодшы, Вячаслаў Паўлюць.

Прадзюсарам і кампазітарам фільма «Роля» з’яўляецца Андрэй Сігле, які працаваў з Аляксандрам Сакуравым у карцінах «Фауст», «Сонца», «Аляксандра».

Дзеянне фільма адбываецца падчас і пасля Грамадзянскай вайны ў Расіі. Акцёр Мікалай Яўлахаў спрабуе збегчы ад пажарышчаў у складзе белагвардзейскага эшалону. На станцыі Рытва цягнік і ўсе яго пасажыры трапляюць у рукі чырвонаармейцаў пад камандаваннем камандзіра Ігната Плотнікава. Ён асабіста вызначае, каго з затрыманых расстраляць, а каго памілаваць. Аднак, падышоўшы да Яўлахава, камандзір адчувае замяшальніцтва: мужчыны падобныя адзін да аднаго як дзве кроплі вады…

Канстанцін Лапушанскі — прадстаўнік «ленінградскай» школы аўтарскага кінематографа. Скончыў Казанскую кансерваторыю па класе скрыпкі (1970), аспірантуру Ленінградскай кансерваторыі (1973), рэжысёрскае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў (1978, майстэрня Эміля Лацяну). Канстанцін Сяргеевіч быў асістэнтам на здымках фільма Андрэя Таркоўскага «Сталкер». Рэжысёр фільмаў: «Брыдкія лебедзі» (2006), «Канец стагоддзя. Хронікі смутнага часу» (2001), «Руская сімфонія» (1994), «Наведвальнік музея» (1989).

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ГЭТА фільм сумеснай вытворчасці кінакампаній чатырох краін: «Пралайн Фільм» пры ўдзеле Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, Міністэрства культуры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика