Стужкі з таямніцамі. 21.by

Стужкі з таямніцамі

31.10.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЦЫРЫМОНІЯ прысвечана беларускай анімацыі. Вядучымі сёлета стануць два персанажы — Лістападзік і дзяўчынка Жэня, гераіня беларускага мультфільма «Пра дзяўчынку Жэню» рэжысёра-аніматара Таццяны Жыткоўскай. Вялікім сюрпрызам для дзяцей стане прыбыццё дэлегацыі мультыплікацыйных герояў з іншых краін.

Уступнае слова скажа старшыня журы конкурсу дзіцячых і юнацкіх фільмаў «Лістападзік» Галіна Данэлія. Фільм адкрыцця ў гэтым годзе — беларуская карціна «Кіндэрвілейскі прывід» Алены Туравай, якая возьме ўдзел у конкурсе, а таксама яшчэ сем стужак: «Каваль з Падлесся» Паўла Гобля (Чэхія — Славакія), «Грандыёзнае птушынае спаборніцтва» Хрысціяна Дзюэкера (Данія), «Ягорава таямніца» Аляксандры Ярафеевай (Расія), «Таямнічы хлопчык» Дражэна Жарковіча (Славакія), «Клара і мядзведзевы таямніцы» Тобіяса Інайхена (Швейцарыя — Германія), «Мама, я цябе люблю» Яніса Нордса (Латвія — Літва), «Падарожжа Ігара і жураўлёў» Яўгена Румана (Ізраіль — Германія — Польшча) і «Не чакай хвалы» Яна Цзын’я (Кітай — Паўднёвая Карэя). Усе фільмы разлічаныя на сямейны прагляд. Падчас «Лістападзіка» пройдуць пазаконкурсныя паказы. Асобная праграма прысвечана мультфільмам беларускіх кінематаграфістаў.

Закрыццё і ўзнагароджанне пераможцаў «Лістападзіка» адбудзецца ў кінатэатры «Піянер» 5 лістапада.

Падрыхтавала Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЦЫРЫМОНІЯ прысвечана беларускай анімацыі. Вядучымі сёлета стануць два персанажы — Лістападзік і дзяўчынка Жэня, гераіня беларускага мультфільма «Пра дзяўчынку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика