Са школы Драздовіча выйдуць мастакі і патрыёты
02.11.2013
—
Новости Культуры
|
Гэта падзея прымяркавана да 125-годдзя мастака Язэпа Драздовіча, імя якога носіць установа.
У школе — 4 класы. У кожным — па два паралельныя. Ёсць яшчэ падрыхтоўчы. Усяго займаюцца каля сотні хлопчыкаў і дзяўчынак. Прыходзяць яны сюды ў 10- і 12-гадовым узросце. Навучанне працягваецца 5 год. Настаўнікі — былыя выхаванцы Жаны: Вольга Бурэнь выкладае малюнак, а Юрый Калбасіч — жывапіс. Сама дырэктар вядзе кампазіцыю. Акрамя таго, на факультатыўных занятках вывучаецца бацік — уменне маляваць па тканіне — і пластылінаграфія (малюнкі з пластыліну). Нягледзячы на юны ўзрост, Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў паспела «засвяціцца» на міжнародным узроўні: яе вучні разам са сваімі аднагодкамі з Лудзінскай школы з Латвіі стварылі мультфільм аб тым, як Несцерка і Прыдзіціс шчасця шукалі. Гэта карціна была адзначана прызам «За дэбют» на міжнародным фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат-2010». Сёлета прадстаўнікі дзвюх школ пачалі работу над другім праектам — стварэннем кніжкі-маляванкі па матывах творчасці беларускага мастака Язэпа Драздовіча і латвійскага — Кукайса. Двойчы ў год вучні школы выстаўляюць найбольш значныя свае работы ў гарадскім Цэнтры культуры. А яшчэ па просьбе сялян яны рабілі эскізы малюнкаў для афармлення фермаў і жывёлагадоўчых пакояў.
Учора абноўленая Глыбоцкая дзіцячая школа мастацтваў імя Язэпа Драздовіча была адкрыта. Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку прадаставілі Уладзіміру Андрэйчанку і старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алегу Морхату. — Зусім не важна, дасць школа вялікіх мастакоў, іншых дзеячаў культуры ці не. Самае галоўнае — адсюль выйдуць цудоўныя людзі, сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы! — падкрэсліў спікер беларускага парламента. Уладзімір САУЛІЧ, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта падзея прымяркавана да 125-годдзя мастака Язэпа Драздовіча, імя якога носіць установа.Школа была адкрыта 5 год таму па ініцыятыве раённага аддзела культуры. Яе... |
|