У лідара "Ляпісаў" Сяргея Міхалка нарадзіўся сын
13.11.2013 18:42
—
Новости Культуры
|
Сёння ў 14.30 па мінскім часе ў Сяргея Міхалка, лідара групы "Ляпіс Трубецкой", і артысткі Купалаўскага тэатру Святланы Зелянкоўскай нарадзіўся сын. Хлапчуку ўжо далі імя Макар. Аб гэтым паведамляе Хлопчык вагой 3,3 кг і ростам 53 см нарадзіўся сёння ў Мінску. Як паведаміў парталу TUT.BY музычны журналіст Дзмітры Безкаравайны, Сяргей Міхалок яшчэ не бачыў свайго сына. Да канца тыдню ў артыста запланаваныя канцэрты на кожны дзень. Да слова, заўтра канцэрт "Ляпісаў" пройдзе ў Кастраме. Нагадаем, што 30 лістапада група "Ляпис Трубецкой" збіраецца прэзентаваць у Вільні новы, цалкам беларускамоўны альбом "Грай". Квіткі на канцэрт раскупленыя даўным даўно. Выкупленыя і ўсе білеты на зручныя цягнікі. Для таго ж, каб усе прыхільнікі групы змаглі дабрацца на канцэрт з Мінска, "Мінсктранс" афіцыйна арганізаваў 10 дадатковых аўтобусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сення ў 14.30 па мінскім часе ў Сяргея Міхалка, лідара групы "Ляпіс Трубецкой", і Святланы Зелянкоўскай нарадзіўся сын. Хлапчуку ўжо далі імя Макар. Аб гэтым паведамляе... |
|