За дымавым вэлюмам
30.11.2013
—
Новости Культуры
|
Гэты верш Ганна Ахматава напісала роўна сто гадоў таму, у далёкім 1913 годзе. Ён увесь прасякнуты тэмай кахання, таму што, на думку паэткі, яно — адзінае, што важна для чалавека, вызначае сэнс яго жыцця. Яна называла каханне «пятай парой года». Прыгадаем тэкст твора на мове арыгінала: Звенела музыка в саду Таким невыразимым горем. Свежо и остро пахли морем На блюде устрицы во льду. Он мне сказал: «Я верный друг!» И моего коснулся платья. Так не похожи на объятья Прикосновенья этих рук. Так гладят кошек или птиц, Так на наездниц смотрят стройных... Лишь смех в глазах его спокойных Под легким золотом ресниц. А скорбных скрипок голоса Поют за стелющимся дымом: «Благослови же небеса — Ты в первый раз одна с любимым». А цяпер чытайце верш на беларускай мове. Пераклад належыць Таццяне Паповай: Звон музыкі напоўніў сад Невыказанаю тугою. Пах вострай свежасцю марскою На лёдзе з вустрыцаў салат. «Я сябар верны!» — ён сказаў, Крануў маю сукенку потым, Ды рук ягоных лёгкі дотык Абдоймаў мне не нагадаў. Так гладзяць котак, птушанят, Яшчэ — глядзяць на зграбных вершніц... З-пад залацістых веяў льецца Спакойна-ўсмешлівы пагляд. А скрыпкі, поўныя тугі, За дымавым пяюць вэлюмам: «Нябёсы ўдзячна блаславі — Ты ўпершыню сам-насам з любым». А цяпер некалькі слоў звычайных перакладаў: Надворак — двор Плеўка — пенка Мілагучна — благозвучно Атрута — яд Трус — кролик Уцяміць — понять На гэтым сёння ставім кропку. Спадзяюся, у наступны раз зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як гучыць у перакладзе на беларускую паэзія Ганны Ахматавай |
|