Відовішчаў ды хлеба
20.12.2013
—
Новости Культуры
|
Мінскім кінаманам прапануюць пірог, прыгатаваны па рэцэпце хобітаў.
Адбудзецца гэта ў час «Кінаночы», якая пройдзе ў «Доме кіно» з 21-га на 22 снежня. Сеанс, наведвальнікам якога прэзентуюць «Прагулкі з дыназаўрамі» і «Хобіт: пустка Смаўга», працягнецца з 23 да 6 гадзiн наступнага дня. Акрамя фільмаў, кінаманы змогуць паслухаць джазавую музыку, правесці час за настольнымі гульнямі, зазірнуць у фотазону, каб сфатаграфавацца ў касцюмах герояў прадстаўленых карцін, і нават прайсці майстар-клас па сярэдневяковых танцах. — Але галоўнай асаблівасцю «Кінаночы» стане 70-кілаграмовы пірог, яго прыгатуюць па рэцэпце пісьменніка Джона Толкіна, чалавека, які прыдумаў хобітаў, — расказвае Аляксандр Богдан, галоўны рэжысёр «Дома кіно». — Гэта будзе самы вялікі падобны пірог у свеце, што засведчыць сертыфікатам спецыяльная камісія. Уваход на мерапрыемства будзе каштаваць 180—245 тысяч рублёў. Дарэчы, з 4-га на 5 студзеня тут жа, у «Доме кіно», пройдзе «Ноч вялікага кіно». У час яе гледачы змогуць паглядзець «Ёлкі-3», «Хутчэй за трусоў» і «Неверагоднае жыццё Уолтэра Міці». Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінскім кінаманам прапануюць пірог, прыгатаваны па рэцэпце хобітаў. |
|