«Еўрабачанне» па-цюркску. 21.by

«Еўрабачанне» па-цюркску

25.12.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гюнэш заняла другое месца на Міжнародным конкурсе «TurkVision»

У Турцыі прайшоў фінал Міжнароднага песеннага конкурсу «TurkVision». Беларуская выканаўца Гюнэш (на здымку) заняла ў ім другое месца.




Яе песня «Son Hatilaralar» («Апошнія ўспаміны»), якую артыстка, дарэчы, напісала сама, да таго ж на турэцкай мове, набрала 205 балаў, і толькі на 5 балаў спявачка саступіла пераможцу конкурсу Фарыду Гасанаву з Азербайджана.

Удзел у Міжнародным конкурсе «TurkVision» прымалі спевакі з 24 краін, у фінале спаборнічалі прадстаўнікі Азербайджана, Беларусі, Украіны, Татарстана, Алтая, Босніі і Герцагавіны, Турцыі, Казахстана, Кыргызстана, Паўночнага Кіпра, Узбекістана і Косава.

Конкурс сёлета праводзіўся ўпершыю і стаў свайго роду адказам цюркскага музычнага свету знакамітаму «Еўрабачанню». Праўда, адрозненні ад папулярнага тэлешоу ёсць. Напрыклад, выступленні артыстаў ацэньваюцца не галасаваннем тэлегледачоў, а баламі, выстаўленымі міжнародным жюры, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх краін-удзельніц. Конкурсная кампазіцыя павінна быць выканана на мове краіны, якая прымае конкурс. Краіна, дзе будзе праходзіць наступны песенны форум, не вызначаецца дзяржаўнай прыналежнасцю выканаўцы-пераможцы.

Папулярная беларуская артыстка азербайджанскага паходжання Гюнэш Абасава нарадзілася і вырасла ў Баранавічах. У нашай краіне яе добра ведаюць як таленавітую і яркую спявачку. Гюнэш — лаўрэат шматлікіх міжнародных песенных конкурсаў. Яна — стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, узнагаро¬джана медалём Францыска Скарыны. Гюнэш шэсць разоў прымала ўдзел у нацыянальных адборачных турах ад Беларусі, але, на жаль, безвынікова, застаючыся ўсяго ў кроку ад жаданай мэты. Адзін раз прэтэндавала на паездку на «Еўрабачанне» ад Азербайджана.

Да ўдзелу ў конкурсе «Turk¬Vision» прадстаўніца Беларусі рыхтавалася вельмі сур’ёзна. Як прызналася артыстка ў адным з інтэрв’ю, ёй прыйшлося адкласці нават уласнае вяселле. Як вядома, Гюнэш збіраецца пабрацца шлюбам з турэцкім экс-футбалістам «Галатасарая» Гёкханам Джынгезам, які жыве на Кіпры.

Ірына СВІРКО, «Р»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гюнэш заняла другое месца на Міжнародным конкурсе «TurkVision»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика