«Дзяўчына з канём» і «Iльіч-школьнік з кнігай». 21.by

«Дзяўчына з канём» і «Iльіч-школьнік з кнігай»

18.01.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адзіночныя скульптуры і кампазіцыі з выявамі шчаслівых піянераў, Уладзіміра Леніна, сучаснікаў першых пакарыцеляў космасу — усяго адзінаццаць работ — размясціліся на тэрыторыі школы № 5 Жлобіна.

Ініцыятарамі такога неардынарнага захавання гісторыка-культурнай спадчыны на пляцоўцы адной асобна ўзятай школы сталі ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама і намеснік яго начальніка Таццяна Атрохава.

— Аднойчы, едучы па так званай Доўскай аўтадарозе, каля станцыі Лазурнай я ўбачыла на абочыне скульптурную выяву «Жанчына з шарам», — распавядае Таццяна Фёдараўна. — «Родам» яна аказалася з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Гаспадара знайсці не ўдалося, і з цягам часу скульптура апынулася на падворку жлобінскай школы. Маленькага «Ільіча-школьніка з кнігай» мы адшукалі ў райцэнтры, бюст Леніна даставілі з Акцябрскага раёна, рэдкая выява правадыра, што сядзіць на стуле з кнігай, прыбыла з Кармы... Затым узяліся за экспазіцыю «Піянерыя». Апошняй кропкай у стварэнні скульптурнай галерэі стала з’яўленне «Дзяўчыны з канём».

— Стварэнне падобнай экспазіцыі ў нашай установе выклікала шырокі інтарэс у гараджан і гасцей горада, — зазначае дырэктар школы Аляксандра Запольская. — Сюды завітваюць людзі і паасобку, і сем’ямі, з задавальненнем аглядаюць выстаўленае, фатаграфуюцца на фоне скульптур. Але ж экспазіцыя для нас, педагогаў і школьнікаў, мае і «прыкладны» інтарэс, дапамагае ў выхаванні ў моладзі павагі да гістарычнага мінулага краіны, беражлівых адносін да грамадскіх каштоўнасцей.

Ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама тым часам агучылі свае планы пашырэння скульптурнага праекта.

— На праспекце Кастрычніка абласнога цэнтра па ўзгадненні з архітэктарамі і адміністрацыяй Савецкага раёна Гомеля маем намер стварыць скульптурную галерэю савецкага часу, якая б адлюстроўвала тэматыку спорту і шчаслівага дзяцінства, — падзялілася новай задумкай з «Р» намеснік начальніка ўпраўлення Таццяна Атрохава. — Прынамсі, шэсць арыгінальных скульптур у нас ужо ёсць...

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі школы № 5 Жлобіна — цэлая калекцыя скульптур
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика