На курсах "Мова ці кава" абмяркуюць, ці патрэбныя Менску расейскія турысты. 21.by

На курсах "Мова ці кава" абмяркуюць, ці патрэбныя Менску расейскія турысты

20.01.2014 09:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У панядзелак вечарам, 20 студзеня, госьці і экспэрты паспрабуюць адказаць, ці патрэбныя нам турысты з Расеі. Тэма заняткаў - "Рускія ў горадзе"

У гасьцях чакаецца карэспандэнт расейскага НТВ Аляксей Прокін, бізнэсмэн, гаспадар хостэлю і сьпявак Пётра Клюеў і Андрэй, звычайны менскі дворнік, які робіць штодзенны ўнёсак у справу чысьціні.

Фатограф Сяргей Гудзілін будзе паказваць фотаздымкі з сацыяльнай сеткі Instagram, якія "госьці сталіцы" робяць у Беларусі.

Акрамя гэтага ўсе госьці атрымаюць адмысловы слоўнік складаных словаў на тэму Менску і турызму. Заняткі адбываюцца на пляцоўцы ЦЭХ (пр. Незалежнасьці, 58 к. 6).

У гэты самы час у галерэі "Ў" будуць адбывацца іншыя "модныя" курсы беларускай мовы - "Мова-нанова". Арганізатары абяцаюць прысутнасьцьУладзімера Арлова і сапраўдных рыцараў. Тэма заняткаў - "Рыцары і бітвы".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У панядзелак вечарам, 20 студзены, госьці і экспэрты паспрабуюць адказаць, ці патрэбныя нам турысты з Расеі. Тэма заняткаў - "Рускія ў горадзе"
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика