Папулярны літоўскі гурт Biplan хоча праспяваць свой хіт Amore па-беларуску. Песня ўжо перакладзеная на ўкраінскую і рускую мовы. Наступным неабходным крокам у папулярызацыі сваёй творчасці літоўскія музыкі лічаць запіс песні па-беларуску.
Для гэтага гурту патрэбны добры пераклад. З прапановай зрабіць густоўны варыянт Amore на беларускай мове яны звярнуліся, зразумела, да беларусаў.
Amore на літоўскай мове
Amore на рускай мове
Amore на ўкраінскай мове
Пры падтрымцы беларускага партала TUT.By і “Радыё АНТ” гурт абвяшчае конкурс на найлепшы пераклад песні. Пераможца будзе выбраны самімі музыкамі. Гурт паведаміў, што аўтар найлепшай версіі песні па-беларуску стане афіцыйным суаўтарам кампазіцыі і асабіста сустрэнецца з калектывам.
За апошні год калектыў быў у Беларусі двойчы: гралі канцэрт з гуртом “Без билета”, а таксама выступалі на фэсце “Мост”.
“У Беларусі мы былі шмат разоў, але ўсё адно не так часта прыязджаем да вас з выступамі, як хацелася б. Спадзяюся, што пасля гэтай акцыі так і будзе. Нам вельмі ў вас падабаецца, беларусы класныя! Крыўдна, што паміж Вільняй і Мінскам адлегласць меншая, чым паміж Вільняй і Клайпедай, аднак там мы бываем значна часцей, чым у вас, у суседзяў. Мы хочам пазнаёміцца з вашай краінай яшчэ бліжэй, што, як я лічу, немагчыма без вашай мовы”, — распавёў у каментары для Naviny.by лідар гурта Biplan і аўтар песень Макс Мельман.
Ён адзначыў, што ў Беларусі гурт пакуль не карыстаецца такой папулярнасцю, як ў Літве ці Расіі, але музыка спадзяецца, што дзякуючы перакладу песні на беларускую мову, сітуацыя зменіцца: “Мы хочам сябраваць і камунікаваць з беларусамі. На тых канцэртах, якія мы давалі ў вас, публіка заўжды вельмі цёпла нас сустракала, гэта не можа не радаваць”.
Гаворачы пра песню, якая стала папулярнай у суседних Украіне і Расіі, Макс Мельман адзначыў, што “кампазіцыя наагул атрымалася міжнароднай. Па-літоўску, але з італьянскай назвай, а пасля яшчэ перакладзеная на рускую ды ўкраінскую мовы. Я думаю, што на беларускай версіі песні мы спынімся, не будзем перакладаць яе на іншыя мовы”.
“Калі мы гралі гэту песню ў Мінску, а было гэта ў сакавіку 2013 года, беларусы вельмі станоўча і цёпла яе ўспрынялі. Нават па-літоўску. Я думаю, што калі яны пачуюць песню пра каханне на роднай мове, то ім будзе яшчэ прыемней”, — адзначыў лідар Biplan’а.
Адказваючы на пытанне, як музыка будзе выбіраць найлепшы беларускамоўны варыянт песні без ведання мовы, ён паведаміў, што мае ў Беларусі шмат сяброў і спадзяецца на іх дапамогу: “Да таго ж, беларуская мова нам блізкая. Я, канечне, не магу размаўляць на ёй, але ж па-беларуску я амаль усё разумею. Да ўсяго, яна падобная на роднасныя ёй рускую ды ўкраінскую. Мне вельмі цікава, што атрымаецца з перакладу песні на беларускую мову”.
Свае версіі перакладу трэба даслаць не паздней за 31 студзеня на адрас media@tutby.com з пазначкай “Biplan”. Вынікі конкурсу будуць падведзеныя на пачатку лютага, а прэм’ера беларускай версіі Amore павінна адбыцца напярэдадні Дня ўсіх закаханых.
Музыкі Biplan грае меладычны поп-рок. Яшчэ ў пачатку нулявых у Літве і Расіі была вядомая іх кампазіцыя “С добрым утром”. Зараз музыкі зноў на хвалі папулярнасці. Іх песня Amore атрымала прыз за найбольшую колькасць ратацый у Літве ў 2013 годзе, а калектыў быў уганараваны тытулам “Найлепшы поп-гурт” на галоўнай музычнай прэміі Літвы М.А.М.А.
Amore (на русском языке)
Я очарованный тобою Я отправляюсь в путь в ненастье Слезой, бегущей по щеке Делю я счастье на две части Я уезжаю налегке Багаж оставлен, свет погашен И все, что скажут обо мне Я не услышу и неважно
Amore Amore Amore Оставь хотя бы шанс Amore Amore Amore Другим стать лучше нас
И я когда-то был любим И сам влюблялся беззаветно Об этом песни я сложил Их подарил дождю и ветру Секунду можем подождать Шепну я: "С добрым утром, друг мой" Я снова буду петь тебе И утро станет вновь уютным
Amore Amore Amore Оставь хотя бы шанс Amore Amore Amore Другим стать лучше нас