У Смаргоні будзе стаяць мемарыяльны комплекс еўрапейскага ўзроўню (ФОТА)
21.02.2014
—
Новости Культуры
|
У цэнтры здымка скульптар Уладзімір Церабун. Злева ад яго – скульптар Анатоль Арцімовіч. Справа − Іван Арцімовіч, таксама скульптар. Праца над мемарыяльным комплексам, які прысвечаны Першай сусветнай вайне, пачалася ў 2006 годзе. Шмат што зроблена і шмат чаго – не. Пытанне заўсёднае – грошы.У 2006 годзе конкурс на эскізны праект і будаўніцтва мемарыяла выйграў скульптар, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Анатоль Арцімовіч. − Я тады быў у журы, − прыгадвае Комплекс складаецца з дзвюх частак. Адну плануюць пабудаваць да стагоддзя пачатку вайны, другую – да заканчэння. Першая расцягнецца на 417 метраў. Гэта – цэнтральная алея. − На ўваходзе будзе напісана, што мемарыяльны комплекс прысвечаны Першай сусветнай вайне, што тут 810 дзён ішлі жорсткія баі і што з 16 тысяч жыхароў вярнулася ўсяго 120 чалавек, − распавядае скульптар Уладзімір Церабун. − Далей ідзе мемарыяльная зона, дзе будзе размешчаная карта супрацьстаяння армій, урны з зямлёй з месцаў баёў. Далей капліца са звонам і Георгіеўскім крыжам. У наступнай частцы алеі будуць усталяваныя тры скульптурныя кампазіцыі: “Бежанцы”, “Салдаты Першай сусветнай” і “Крылаты Геній салдацкай славы”. Потым яшчэ адна зона – зварот да нашчадкаў. Аснову другой часткі, што павінна размясціцца ў вёсцы Хадакі, складае скульптурная кампазіцыя “Будзь праклятая ты, вайна”. Салдат, уткнуўшы вінтоўку ў зямлю, крычыць у нябёсы і шле праклён вайне. Фігура павінна размясціцца на ўмоўным брустверы, на якім будуць напісаныя назвы дзяржаў, якія бралі ўдзел у той вайне. − Вельмі высокую адзнаку даў гэтай кампазіцыі мастацкі савет, − кажа Уладзімір Церабун. − Сказалі, што яна выключная па выразнасці і тэматыцы. Ёй мы нібыта крычым усяму свету, каб была праклятая вайна. Сіламі горада ўжо расчысцілі месца для алеі даўжынёй 417 метраў. Скульптуры ў бронзе ўжо таксама адлілі за сродкі саюзнай дзяржавы. Яны цягам апошніх чатырох гадоў захоўваюцца ў Смаргоні. Перавозілі іх з завода на трох цягачах. − Мемарыял паказвае, што любая вайна нясе смерць, разбурэнні і кроў. І наша задача і святы абавязак памятаць пра гэта, − тлумачыць спадар Уладзімір. – Адна са скульптур, крылаты геній, перадае меч будучым пакаленням, што сімвалізуе зварот анёла да нябёсаў, каб не было больш гэтых войнаў. Дарэчы, ёсць такая акалічнасць: фігуры вельмі формістыя. Рабілася гэта з разлікам на тое, што сонечны свет надасць больш выразнасці і дынамікі. Пакуль праца зноў прыпынілася. − Чакаем, калі над намі злітуюцца і дадуць грошы, − кажа скульптар. – На будаўніцтва толькі першай часткі трэба 14 мільярдаў. Гэта грандыёзны праект! Я сам хаджу і не веру, што мы будуем сапраўды мемарыял еўрапейскага ўзроўню. Настасся РОЎДА. Фота забяспечана Уладзімірам ЦЕРАБУНОМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праца над мемарыяльным комплексам, які прысвечаны Першай сусветнай вайне, пачалася ў 2006 годзе. Шмат што зроблена і шмат чаго – не. Пытанне заўсёднае – грошы.
|
|