Рэальны досвед: як развіць абсалютны слых. 21.by

Рэальны досвед: як развіць абсалютны слых

01.04.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Навучэнка музкаледжа Ірына Макарэвіч мае дар чуць і вызначаць любую ноту.

Чуць вышыню гуку, называць ноту, хутка вызначаць танальнасць мелодыі, якая гучыць ў тэлевізары ці па радыё. Пра тых, на чые вушы слон не наступіў.

Але пры вялікім жаданні такую магчымасць можа атрымаць любы чалавек, які хоць крыху ўяўляе, што такое музыка.

Абсалютны музычны слых – здольнасць вельмі рэдкая. Чалавек з такім слыхам нібы мае ў галаве свой цюнар, з дапамогай якога настрой­ваюць інструменты. Музыканты называюць гэту здольнасць абсалютным эталонам вышыні гуку.

Мець абсалютны слых неабавязкова. Да прыкладу, яго не было ў Чайкоўскага. Аднак нельга сказаць, што гэта нашкодзіла яго кар’еры.

Адораны абсалютным слыхам можа не мець ніякай музычнай адукацыі. Тым не менш, па­чуўшы нейкую ноту, ён можа сказаць: “Гэта той самы гук, з якога па­чыналася мелодыя ў любімым фільме”.

Праўда, назваць гэтую ноту чалавек, які не мае музычнай адукацыі, не зможа, бо гэта ўжо навука, сальфеджыа.

Яны маюць “візітоўку” музыкаў

Навучэнкі Маладзечанскага музычнага каледжа імя  Агінскага Настасся Кароль і Ірына Макарэвіч валодаюць абсалютным слыхам, аднак развілі яго па-рознаму. Цяпер гэта іх музычная візітная картка.

– Настасся, як вы зразумелі, што маеце такі дар? Ці ёсць якая карысць ад яго?

– Гэта пачалося, калі мне было дзесьці гадоў сем, пасля таго, як паступіла ў дзіцячую музычную школу. Вакол мяне ў школе паўсюль была музыка. Чым больш я даведвалася новага падчас навучання, тым больш я адчувала ў сабе здольнасць выключна адрозніваць і чуць гукі. Ужо тады, у зусім малым узросце, магла сесці ды сыграць мелодыю, якая мне спадабалася. Усё дзякуючы такому слыху.

Тым не менш, абсалютны слых можна і развіць. Спецыяльным метадам скарысталася Ірына яшчэ задоўга да паступлення ў музычны каледж.

– Музыкай я займаюся з дзяцінства. І заўсёды хацелася навучыцца пісаць без памылак музычныя дыктоўкі, каб у дзённіку былі выдатныя адзнакі. Гэта і падштурхнула мяне да самаразвіцця. Кожны вечар я іграла на акардэоне адну і тую ж ноту – до. З часам запомніла яе гучанне, а пасля хадзіла і час ад часу напявала. І літаральна за некалькі месяцаў такой працы я развіла такі слых.

– Ірына, з такім слыхам лёгка вучыцца музыцы?

– Вучыцца значна лягчэй. Такі слых дапамагае амаль на ўсіх музычных прадметах. Проста аналізуецца музыка і вызначаюцца асобныя ноты. Гэтак жа дзякуючы яму я хутка падбіраю акампанемент да розных песень.

У сярэднім сярод навучэнцаў маладзечанскага музычнага каледжа на групу з дзесяці чалавек прыходзіцца два-тры такія таленты.

Можа з шасці нот акорда вылучыць кожную

Доктар Роберт Прафіта, псіхіятр, які працуе ў Лос-Анджэлесе, валодае стопрацэнтным абсалютным музычным слыхам. Гэта заўважылі, калі яму было шэсць гадоў. Аказалася, пры праслухоўванні акорда з шасці нот ён можа вылучыць кожную. Але гэта адзінкавыя выпадкі. Большасць людзей з абсалютным слыхам могуць адрозніць ноты ў акордзе з трох нот. І вельмі нешматлікія  – з чатырох.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чуць вышыню гуку, называць ноту, хутка вызначаць танальнасць мелодыі, якая гучыць ў тэлевізары ці па радыё. Пра тых, на чые вушы слон не наступіў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика