Акно ў нязнаны свет
10.04.2014
—
Новости Культуры
|
Сёння дакранёмся да творчасці Максіма Багдановіча і ўспомнім яго верш «Возера», які паэт напісаў у 1910 годзе. Твор невялікі па памеры, таму маж-ліва прывесці яго цалкам: Стаяў калісь тут бор стары, І жыў лясун у тым бары. Зрубалі бор — лясун загінуў. Во след яго ад той пары: Сваё люстэрка ён пакінуў. Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбівае І ўсё, што згінула даўно, Ў цёмнай глыбіні хавае. А вось пераклад гэтага верша на рускую мову, які зрабіў Іван Карасёў: Слыхал, когда-то был здесь бор, И жил в нем леший с давних пор. Срубили бор, и леший сгинул, Людской заслышав разговор. Здесь зеркальце свое он кинул. Как света тайного окно, Лежит холодное оно, Свой век спокойно доживая, И все, что минуло давно, В глубинах темных сокрывает. Цяпер некалькі слоў звычайных перакладаў: Неряха — шмаравоз Ходули — дыбы Запачкать — загнюсіць Стыдно — сорамна Пучеглазый — лупаты Сплетня — плётка Укор — ушчуванне На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неряха по-белорусски — шмаравоз, а запачкать — загнюсіць
|
|