Узвеялі крыламі
19.04.2014
—
Новости Культуры
|
Верш «Арлянятам» Янка Купала напісаў у далёкім 1923 годзе. Твор прысвечаны маладому пакаленню краіны, гэта своеасаблівы гімн новаму жыццю, пачатак якому дало ўтварэнне Савецкага Саюза. Нагадаем некалькі радкоў з верша: Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна На мінулых дзён магіле, Над санлівасцю хаўтурнай!.. У маланках перуновых, З гулкім гоманам грымотаў Для вякоў дыхтуйце новых Нечувалыя ясноты. Вам сярпы і косы ў рукі Ды мячы, каваны з сталі, Далі буры, завірухі, Што тут вылі, бушавалі. Цень мінуўшчыны праклятай, Дзе бізун гуляў з нагайкай, Змеціцё вы, арляняты, Сваёй новай сілай, байкай. Ужо выбіла часіна На вялікую прыгоду Выйсці з мутнай каляіны Беларускаму народу. А цяпер пазнаёмцеся з перакладам гэтага твора на рускую мову, які зрабіў Уладзімір Наседкін: Эй, орлята! Шире крылья! Взвейтесь выше в буйстве яром Над почившим сном могильным, Над сонливостью над старой. В красных молниях громовых С гулким гомоном громов Вы векам скажите новым Свой приказ из новых слов. Вам серпы и косы в руки И мечи из синей стали. Ведь для вас седые вьюги В черном прошлом бушевали. Час пробил — кому-то назло — На широкую дорогу Перейти с тропинки грязной Белорусскому народу. В новом дивном хороводе В расцветающей свободе, Без оков, на вольной воле Выступает наша доля. А цяпер, як заўжды, некалькі слоў звычайных перакладаў: Стваральнік — создатель Чыгунка — железная дорога Ядзерка — ядрышко Ратаўнік — спасатель Плот — забор Адлюстраванне — отражение Выдавец — издатель На гэтым сёння ставім кропку. У наступны раз, спадзяюся, зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит в переводе на русский стихотворение «Арлянятам» |
|